У Магілёве пакажуць ключ апошняга караля Рэчы Паспалітай і шаблю-касцюшкоўку

11 лістапада ў Музеі гісторыі Магілёва (Ратуша) адбудзецца прэзентацыя ўнікальных экспанатаў (а 16-й гадзіне).

“Па-першае, мы прадставім вялікі і надзвычай прыгожы макет старажытнага Магілёва, памеры якога ўражваюць – два метры сорак санцыметраў на метар восемдзесят, – распавядае дырэктар музея Аляксей Бацюкоў. – Па-другое, будзе некалькі цікавых гістарычных дыярам, магілёўцы ўбачаць габелен з выявай Магілёва XVIII ст., а таксама – некалькі ўнікальных рэчаў, якія мы набылі ў прыватных калекцыянераў”.

Музей падрыхтаваў сапраўды шыкоўны падарунак усім аматарам нашай даўніны. Па-першае, унікальны макет, які прэзентуе Магілёў часоў “Хронікі” Сурты і Трубніцкага. Зрабіў гэты макет наш вядомы мастак Базыль Камароў. Цікавы яго выраб найперш гістарычнымі падрабязнасцямі. Па-словах Аляксея Бацюкова, на макеце будзе паказаны замак, а таксама — так званая другая лінія абароны, якая ўключае ў сябе тэрыторыю цяперашняга Магілёва прыкладна ад берага Дняпра па абласны Тэатр драмы.

Будуць таксама дзве дыярамы. На першай – Гандлёвая плошча (сучасная Савецкая) часоў пабудовы Ратушы. Дарэчы, на дыяраме Ратуша будзе без вежы – мастак зафіксаваў яе, так бы мовіць, у працэсе будаўніцтва. Другая дыярама – цэхавы экзамен. На ёй – тыповая прастора магілёўскага цэха шабельнікаў. “Там можна ўбачыць пакупнікоў, майстра і падмайстра, які здае экзамен на выраб нейкага прадмета”, – распавядае Аляксей Мікалаевіч.

Сярод экспанатаў – таксама і 2-мятровы габелен, зроблены магілёўскай мастачкай Марынай Несцярук. На габелене – выява Магілёва XVIII ст. з гравюры, надрукаванай у нямецкай кнізе. “Гэты габелен будзе вісець у Войтаўскай зале, на другім паверсе музея, – удакладняе наш суразмоўца. — Там, дзе размешчаны партрэты каралёў Рэчы Паспалітай”.

Дамінантамі выставы, аднак, з’яўляюцца іншыя рэчы. Магілёўцам пакажуць шаблю-касцюшкоўку, якую музей не так даўно набыў у аднаго магілёўца. Апошні, дарэчы, выцягнуў яе з Дняпра – лавіў шчупака, а злавіў рарытэтную зброю канца XVIII ст. З такімі “цацкамі” шляхта змагалася за Канстытуцыю 3 мая. Цікава, што касцюшкоўку знайшлі менавіта на Магілёўшчыне, бо паўстанне на тэрыторыі нашага рэгіёна асабліва не было распаўсюджана.

Другі здабытак не менш, а, можа, і больш каштоўны – камергерскі ключ апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ім карыстаўся кароль, магчыма, адчыняючы свой кабінет. Як гэты ключ патрапіў на Магілёўшчыну – невядома. Хутчэй за ўсё, яго “ўзяў” рускі салдат і пакінуў сваім нашчадкам. Вядома, што палац “апошняга Пяста”, як называлі сучаснікі Панятоўскага, быў разрабаваны. Дзякуючы лёсу, аднак, камергерскі ключ захаваўся і дайшоў да нашага часу.

Источник: mycity.by

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

V открытый региональный конкурс детских инструментальных ансамблей состоялся на базе детской школы искусств г.Быхова

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Минтруда рассказали, какие изменения планируются в законе об охране труда в 2025 году

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси появится собственная операционная система и браузер

23 апреля 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

ОРВИ у детей

23 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Минэнерго: БелАЭС позволила заместить 7,7 млрд кубометров природного газа

23 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024