Канцэрт J:Moрс у Магілёве. Як гэта было

«Залаты шлягер» пачаўся. І распачаў яго гурт, які, па словах мастацкага кіраўніка фестываля, мае самыя вялікія касавыя зборы ў Беларусі (вядома ж, пасля Аляксандра Саладухі). Апошні раз песні рок-гурта J:Mors гучалі ў нашым горадзе ў 2010 годзе.

Недахопу ў гледачах на канцэрце у межах фестывалю «Залаты шлягер-2011» 4 кастрычніка не было: зала была запоўнена поўнасцю.

Дарэчы, квіткоў на J:Mors знайсці нельга было ўжо за пару дзён да канцэрта. За «электрычнай падзарадкай» прыйшлі людзі рознага веку. Даволі шмат людзей сярэдняга ўзросту прытопалі на канцэрт, пляскалі ў далоні і падпявалі.

Моладзь жа не абышлася толькі воплескамі і заняла праходы, адбіваючы рытм песень рукамі, нагамі і астатнімі часткамі цела.

Выступоўцы, сцэна, атмасфера, ці Без святла на 1 хвіліну

Апрануты музыкі былі ў сімвалічныя камбенізоны электрыкаў. Разыначкай канцэрта стала адключэнне электрычнасці ў залі. Гэты трук «Морсаў» пракатвае на кожным канцэрце тура «Электрыфікацыя ўсёй краіны».

Без святла зала знаходзілася ўсяго 1 хвіліну, якая захавала каля 400 кілават. Уладзімір Пугач (саліст J:Mors) выступіў у гэтую хвіліну ў якасці свата: заклікаў гледачоў знаёміцца між сабой і выразіў, спадзеў, што добра было б, калі некалькі сем’яў стварылася, дзякуючы канцэрту. Ну што ж, змрок – сябра моладзі.

Што прагучала

Каля двух гадзін музыкі адыгралі незабытыя старыя і новыя песні. Потым яшчэ раз выйшлі на біс, праспявалі дзве песні і сышлі за кусісы канчаткова. А «вислоухие принцессы» ды прынцы «босиком по мостовой» разышліся па «100 дарогах» на розныя «адлегласці», аднак засталіся з любімым гуртом «Вместе навсегда»…

Источник: gorad.by

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Нацбанк: инфляционные процессы в III квартале замедлились

31 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«С нами они не справятся!» Лукашенко ответил оппонентам, которые хотят додавить Беларусь и Россию

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

31 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси с 15 ноября стартует прием документов на заочное обучение в аграрные вузы

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

31 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

31 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем