Горад – герой 17 стагоддзя (частка 4)

У траўні 1655 г. маскоўская армія з новымі сіламі пачала наступ на ВКЛ з мэтай захапіць усю тэрыторыю гэтай краіны, а кіруючыя колы Рэчы Паспалітай тым часам на сойме ў Варшаве рупліва разглядалі пытанне пра скліканне паспалітага рушэння (усеагульнай мабілізацыі).
Ну, а пад Быхавам 7 траўня І. Залатарэнка пісаў у грамаце да абложаных: «Па сотнократным упоминанье упоминаю, же бысте се поклонили Его царскому Величеству, а над собою, женами и детьми своими змиловалисе. Бо ведайте о том певне, коли вас достанем през меч, и малого дитяти живити не будем». Праз 10 дзён была напісана яшчэ адна падобная грамата, на якую жыхары Быхава адказалі: «сдавться де мы не хотим, а будем де сидеть покамест нашей мочи будет».
Тым часам наказному гетману ад цара Аляксея Міхайлавіча прыйшоў загад пра ўмацаванне аблогі Старога Быхава і адпраўленні большай часткі войскаў для ўзяцця Свіслачы і Мінска, што было выканана: украінскія фармаванні накіраваліся за Бярэзіну. Стары Быхаў атачылі падраздзяленні казацкага палкоўніка Самойлы Курбацкага, да якіх пазней далучылася шматтысячнае войска А.Н. Трубяцкога. Ну, а ў прадвер’і новага маскоўскага наступу, жыхарам і валашчанам Новага Быхава ад імя цара былі дадзены «палёгкі» – ім, акрамя ўсяго іншага, давалася права не быць разрабаванымі маскоўскімі салдатамі.
Вынікі летняй кампаніі 1655 г. для ВКЛ былі катастрафічнымі. Да восені гэтага года маскоўскім войскам і казакамі І. Залатаренкі была захоплена практычна ўся тэрыторыя Вялікага Княства, уключаючы сталіцу – Вільню. Вольнымі засталіся толькі асобныя «востравы свабоды»: Быхаў, Слуцк, Брэст, Ляхавічы, а паміж гарадамі «блукалі» войскі і асобныя падраздзяленні праціўніка.
А тым часам, Старабыхаўская крэпасць не выходзіла з галавы ў маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Яшчэ ў чэрвені ён накіраваў у войска, якое абложвала непакорлівы горад, двух дваран, якія павінны былі перадаць К. Багушэвічу царскую грамату, у якой абаронцам прапанавалася здаць Быхаў без кровапраліцця. Цар у такім разе гарантаваў усім захаванне маёмасці, ранейшых правоў і да т.п. Увогуле, хто жадаў грошай – таму абяцалі грошы, хто жадаў сысці з горада ўглыб Літвы – калі ласка. Ну, а непакорлівых найласкавы манарх пагражаўся «предать мечу». Угаворы былі падмацаваныя актыўнымі баявымі дзеяннямі маскоўскіх войскаў, якія працягваліся да 26 ліпеня. Абаронцаў князь А.Н. Трубяцкі неаднаразова заклікаў здавацца. У адказ на прапановы здаць горад быхаўцы казалі: «Пакуль будзе хлеба і ўсялякіх прыпасаў, датуль і будзем сядзець, а здацца чаркасам и гасударавым людзям ня хочам». Свае словы непакорлівы гарнізон таксама актыўна падцвярджаў сілай зброі. А.Н. Трубяцкі пісаў аб гэтым цару: «И быховцы… тебе, великому государю, не добили челом, и город не сдали, и из городу на солдацкие шанцы вылазки у них были не по один день и ночьми, и с твоими государевыми людьми пеших полков…быховцы бились; и твои государевы ратные люди быховцев побивали, от шанцев (акопаў. – Ю.Ш.) в ров отбивали».
Акрамя гэтага, маскоўскія паслы былі абавязаны дапытаць «языкоў», узятых падчас баявых дзеянняў з быхаўцамі, і пазнаць колькасць абаронцаў крэпасці, іх склад, наяўнасць у горадзе харча і г.д. Атрыманая інфармацыя магла збянтэжыць любога: у горадзе ўсяго было «…шляхты 50 человек, желдаков 400 человек, венгров 50 человек, жидов 1000 человек, мещан 800 человек». Зусім невялікая сіла, прычым большая частка абаронцаў – цывільныя людзі. Гарматаў яны мелі 4 вялікіх і 26 палкавых. Свінцу, пораху і харчоў у быхаўцаў было многа. І ад хвароб, да расчаравання маскоўцаў, абаронцы чамусьці не паміралі.
Гераізм і стойкасць, выяўленыя гараджанамі, былі адзначаны асабістай граматай караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра ад 31 траўня 1655 г. «Securitas Bychowa», згодна якой жыхары гэтага валодання К.Л. Сапегі вызваляліся ад усіх падаткаў на 20 гадоў. Акрамя таго, за кошт каралеўскай казны нанімаліся 300 чалавек нямецкай пяхоты для абароны Быхава.
Каб пераканаць зацятых абаронцаў, казакі пайшлі на хітры псіхалагічны ход. Адным казацкім раз’ездам за Бярэзіной быў захоплены і смяротна паранены пасланец з лістамі для жыхароў Старога Быхава. Пасля азнакамлення з імі І. Залатарэнка перадаў іх маскоўскаму цару. З лістоў стала вядома, што якой-небудзь істотнай дапамогі гарнізон горада не атрымае. Максімум, на што ён мог разлічваць – гэта невялікае падраздзяленне драгунаў пад камандаваннем нейкіх Клата і Шумана. Але ў святле змены ваеннага становішча быхаўцы і на гэтых драгунаў спадзявацца ціўрад маглі. Таму казацкі правадыр папытаў Аляксея Міхайлавіча пасля чытання накіраваць лісты ў Быхаў адрасатам. Разлік быў просты: пазнаўшы, што дапамогі не будзе – гарнізон горада здасца. Але казацкі палкоўнік памыліўся. Крэпасць зацята працягвала змагацца. Аднак, у той час як адны абаранялі сваю Радзіму, іншыя думалі толькі пра ўзбагачэнне. Так, сярод лістоў, якія павінны былі патрапіць у рукі быхаўцам, быў адзін, напісаны Юсцініянам Паўшаноўскім Габрыэлю Вількоўскаму, у якім адпраўнік прасіў свайго швагра сабраць усю маёмасць Паўшаноўскага, змешчанаю ў Старым Быхаве, у тым ліку свіное мяса, сала, змесціва дзвух жытніц і на калёсах накіраваць у Ляхавічы. Прапанаваць вывезці з абложанага горада прадукты харчавання мог толькі праўдзівы «патрыёт» сваёй краіны. Вось толькі не вядома, выканалі просьбу Паўшаноўскага ці не.
Пасля збою ў рэалізацыі плану «Б» маскоўскі самадзержац задзейнічаў план «В». Адразу пасля захопу Вільні ён паслаў у непакорлівы дняпроўскі горад чарговую грамату, у якой спяшаўся паведаміць абаронцам, што ім «помощи… надеятся не от кого, гетманы Радивил и Госевский со всем войском побиты и столица Великого Княжества Литовского город Вилна за нами…». Для пасведчання факту падзення сталіцы Аляксей Міхайлавіч прапанаваў К. Багушэвічу адпусціць у Вільню пад царскія гарантыі двух надзейных людзей, а затым – «государские милости к себе поискати и город Старый Быхов… сдати».
У гэты час пад Старым Быхавам стаялі запарожскія казакі палкоўніка Івана Касінскага і пяхотны полк Якуба Ронарта, які застаўся тут пасля адыходу ад цвердзі арміі Аляксея Трубяцкога. Царскім пасланцам Я. Ронарт распавёў шмат цікавага. Напрыклад, што казацкі палкоўнік Самуйла Курбацкі, які павінен быў актыўна абложваць крэпасць, «от Быхова отступил и стоит неведомо где». Шукаць Курбацкага Я. Ронарт не рэкамендаваў і павадыроў царскаму паслу даць адмовіўся, таму што «быховские осадные люди дороги все отняли и многих… государевых людей в дороге побивают и в полон емлют». Палкоўнік Іван Касінскі таксама скардзіўся на быхаўцаў, што тыя робяць частыя вылазкі, нападаюць нават на іх умацаваны табар і здабываюць «языкоў», ад якіх даведваюцца пра ўсе апошнія падзеі. Што да царскае граматы, дык абаронцы ўзялі яе пачытаць, – дзеля гэтага выязджалі шляхціч Мікіта Рагоза з двума нямецкімі афіцэрамі Мікаласам Клатам и Грыгорыем Крэем, а на другі дзень далі адказ: каб цар больш ніколі не прысылаў ім сваіх граматаў, таму што ўзяць Стары Быхаў ён можа толькі праз меч… Але на гэтым нахабства абаронцаў горада не скончылася: праз некалькі дзён пасля адказу на грамату Аляксея Міхайлавіча 18 жніўня 1655 г. яны зноў напалі на ўмацаваны табар І. Касінскага. Пры гэтым у маскоўскі палон патрапілі баркалабаўскі мяшчанін Петр Сямёнаў і быхавец Восіп Прыгарын.
Рэгулярныя страты не бянтэжылі быхаўцаў і яны ў далейшым не збіраліся выпускаць ініцыятыву са сваіх рук. 8 верасня 1655 г. з Быхава да казакоў перабег 18-гадовы «паляк» і сказаў, што з горада выйшлі 2000 салдат (увесь гарнізон у поўным складзе!), якія жадаюць напасці на табары казакоў, Магілёў і Чавусы. Самае цікавае, што праціўнік «дзяўбнуў» на гэту неверагодную дэзінфармацыю і «забіўся ў кут». Далейшыя падзеі сведчаць пра тое, што адважнаму гарнізону гэта і трэба было. 9 верасня ў Магілёве забілі трывогу: быхаўскія «ляхі» выйшлі з горада (пры гэтым ні казакі, ні маскоўскі полк супраціву не аказалі наогул!) і актыўна збіраюць у вёсках Быхаўскага і Магілёўскага паветаў харч на зіму. У абложаную крэпасць ужо накіроўваецца 300 калёс, а на в. Дашкаўку напалі 300 вершнікаў, якія забілі каля 50 чалавек і цяпер праз в. Баркалабава з нарабаваным рухаюцца ў бок Быхава. За імі адразу ж падрыхтавалі пагоню з 300 салдатаў, якія нагналі быхаўцаў на р. Лахва. Паміж дзвумя групамі прэтэндэнтаў на сялянскае дабро пачаўся бой. Сутычка працягвалася да вечара. У выніку быхаўцаў «прыціснулі» да балота, але ўначы яны прайшлі праз яго і вярнуліся ў сваю крэпасць, страціўшы пры гэтым 30 чалавек и 50 калёс з харчом. Маскоўскія ратнікі, у сваю чаргу, не далічыліся 40 салдатаў. Як сведчаць гістарычныя дакументы, такія «акцыі» абаронцаў непакорлівага горада не былі разавымі. З паведамлення магілёўскага ваяводы Васіля Якаўлевіча Ункоўскага вядома, што Асавецкае, Іструбецкае і іншыя войтаўствы ў 1655 г. былі спустошаны вайной і быхаўцамі.
Вось у такі час да Старога Быхава з цэнтральнай Беларусі зноў падышлі арміі І. Залатарэнкі і А. Трубяцкога. Цяпер, натхнёны перамогамі, наказны гетман спадзяваўся здабыць непакорную фартэцыю ды нарэшце расквітацца за ранейшыя няўдачы. Але адбылося самае нечаканае. У першыя дні аблогі, у пачатку кастрычніка, у поўдзень «быхаўскія сядзельцы» зрабілі вылазку. Пад час сутычкі Івана Залатарэнку «на герцу пострелено у ногу з мушкета, от которой ноги и помер под Быховом». Стары Быхаў наогул стаў фатальным горадам для казацкага войска: яшчэ раней пад яго сценамі загінуў чарнігаўскі палкоўнік Падабайла.
З часам жыццё і смерць І. Залатарэнкі асобнымі рэлігійнымі дзеячамі былі перайначаны да непазнавальнасці. Чалавек, які ўславіўся сваёй празмернай жорсткасцю і схільнасцю да п’янства ў псеўдагістарычнай працы  «Гісторыя русаў ці Малай Рассіі» быў прадстаўлены як заўзяты і адважны абаронца праваслаўя і ўсяго добрага, што ёсць на зямлі. Пра тое, што гэты чалавек заліваў крывёй жанчын і дзяцей заваяваныя гарады, а таксама пра тое, што ў п’яным чадзе наказны гетман забіваў сваіх падначаленых, «Гісторыя русаў» не згадвае.
Аднак у гэтай кнізе ёсць свой погляд на Быхаўскаю аблогу. Паводле выкладзенага ў «Гісторыі» міфу, І. Залатарэнка падчас польскага свята Трох Крулей, калі гарнізон горада пасля набажэнства займаўся «пированиями», з дапамогай лесвіц і вялікіх снягоў, увабраўся ў замак, адкрыў з яго страляніну з гармат па горадзе і бастыёнам. «Польскія войскі», выбітыя з замка, пакінулі Быхаў і пешшу пайшлі ў Літву. Але гора-ваякі былі акружаны казакамі ў лясах на Мінскай дарозе і без супраціву здаліся ў палон. І. Залатарэнку за гэта хвалілі Б. Хмяльніцкі і сам цар (ну куды ж без яго). Затым, заваяваўшы Літву, наказны гетман праходзіў з войскамі г. Стары Быхаў. Але, пры ўездзе на гарадскую плошчу, І. Залатарэнка быў забіты стрэлам са званіцы. Забойца, вядома ж, быў затрыманы. Ім, як ні дзіўна, апынуўся каталіцкі арганіст Томаш, які адразу прызнаўся, што здзейсніць гэта ліхадзейства яго падгаварылі каталіцкія ксяндзы. Пры гэтым страляў Томаш куляй з лацінскімі літарамі, адлітай са святой чашы, асвячонай загаворамі. За забойства ксяндзы абяцалі яму «на ряду мучеников царство Небесное и воспитание детей его в школах Иезуитских».
Разам з тым, містычны складальнік у смерці І. Залатарэнкі ўсё ж меў месца. Цела наказнога гетмана прывезлі ў Корсунь, дзе яго змясцілі ў цэрквы Мікалая Цудатворца. У дзень пахавання падчас памінальнай службы царква па незразумелых прычынах успыхнула. У полымі і падчас узніклай таўкатні загінула 432 чалавека. Пасля пажару труп наказнога гетмана знайшлі і перанеслі ў іншы храм. Але і ён два разы загараўся. Мабыць, пасля гібелі хвацкага запарожца нагнала адплата за яго крывавыя зверствы, з-за якіх у гістарычнай памяці беларускага народа ён застаўся катам і садыстам, з учынкамі якога можна параўнаць толькі дзеянні войскаў фашысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны ў Беларусі.
Сыход з жыцця І. Залатарэнкі справакаваў бунты сярод казакоў, якія абложвалі Быхаў. Радавыя ваякі «повстали» на сваіх кіраўнікоў. Аднак, па дарозе да казацкіх старшынаў ім, да няшчасця, трапіліся купецкія абозы з гарэлкаю. Натуральна, абозы былі разрабаваны, купцы – забіты, а казакі «позапивалися». У выніку казацкія старшыны забілі найболей актыўных бунтароў, пакуль тыя спрабавалі праспацца прама на месцы злачынства. Ну, а тых, да каго адразу не дацягнулася шабля, – павесілі. І ўсё ж дысцыпліна ў войску была падарвана і немалая частка казакоў вярнулася на Украіну, пакінуўшы каля Старога Быхава полк з 22 сотняў Івана Нячая, які складаўся ў асноўным з сялян Усходняй Беларусі. А у канцы года і маскоўскія войскі фактычна знялі аблогу з непакорнага горада.

Юрый Шкапляроў,
дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Магілёўскага вышэйшага каледжа  МУС Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Выступление Лукашенко перед делегатами ВНС – полная версия

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

“Очень важно сейчас не разрушить наше единство”. Первые слова Лукашенко в должности председателя ВНС

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко на ВНС: мы должны быть сильными, время выбрало нас

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: если не хотим сидеть в окопах, должны работать, в Год качества – сделать невозможное

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: чтобы сохранить статус сильной нации, белорусам надо становиться еще сильнее

24 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко: Беларусь и Россия – образец союза суверенных народов

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: попытки раздавить русских и белорусов мотивировали нас на восстановление былой мощи

24 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Лукашенко: народ Беларуси знает, что значит быть сильным во имя мира

24 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024