Яблык у дзень — і доктар не патрэбны

Яблыкі здаўна былі добра знаёмай садавіной, і без страў з іх выкарыстаннем не абыходзілася ніводная святочная бяседа. Але справа была, вядома ж, не толькі ў смакавых якасцях яблыкаў — народ ведаў і цаніў цудадзейную сілу гэтага дарунка прыроды. Нездарма ж нарадзілася мноства прыказак і прымавак пра яблыкі: “Любую немач яблыкам заядзім”, “Месяц жнівень яблыкамі пахне”, “На другі Спас і жабрак яблык з’есць”. А яшчэ ўспомнім казку пра сакаўны яблычак і сярэбраны сподачак, казку пра маладзільныя яблыкі, а таксама біблейскае паданне пра тое, што Ева спакусіла Адама менавіта яблыкам. І спакусіцца было чым.

Яблыкі — прыродная крыніца пекціну, які ў стрававальным тракце не ператраўліваецца, затое з’яўляецца своеасаблівай “мяцёлкай” для арганізма. Набрыньваючы ў кішэчніку, пекцін адсарбуе шкодныя прадукты абмену, а таксама цяжкія металы, радыенукліды, таксіны. Менавіта таму дзёртыя яблыкі лічацца старым і выпрабаваным хатнім сродкам пры паносах.

Дыета, абагачаная пекцінам, садзейнічае зніжэнню “дрэннага” халестэрыну, а як вынік — змяншаецца рызыка развіцця атэрасклерозу. Пекцін выводзіць з арганізма недаакісленыя прадукты абмену, якія з’яўляюцца агрэсіўнымі фактарамі ў развіцці анкалагічных і аўтаімунных захворванняў. Для інтэнсіўнай ачысткі арганізма, а таксама пры ацёках сардэчнага і нырачнага паходжання карысна рабіць адзін раз на тыдзень разгрузачны дзень, на працягу якога трэба з’ядаць 1,5—2 кг сырых або печаных яблыкаў і выпіваць 4 шклянкі несалодкай гарбаты. Такая разгрузка таксама дазваляе пазбавіцца ад 0,5 да 1 кг вагі, паколькі яблыкі — нізкакаларыйны прадукт (усяго 50 ккал у 100 г).

Яшчэ адзін цікавы факт: той, хто рэгулярна з’ядае яблык перад ядой, аўтаматычна стымулюе работу кішэчніка і пазбаўляецца ад запораў.

Яблыкі надзвычай багатыя на арганічныя кіслоты, перш за ўсё яблычную, лімонную і вінную, якія ў комплексе з пекцінам і дубільнымі рэчывамі садзейнічаюць аздараўленню кішэчнай мікрафлоры, змяншаюць гніласныя і брадзільныя працэсы ў кішэчніку. А падтрыманне нармальнага мікрабіялагічнага фону кішэчніка забяспечвае надзейную імунную абарону арганізма.

Пры ўжыванні яблыкаў з лекава-прафілактычнай мэтай варта мець на ўвазе, што падбіраць гатункі яблыкаў неабходна ў залежнасці ад паказанняў. Пры дыскінезіі жоўцевых шляхоў, гастрыце з паніжанай кіслотнасцю страўнікавага соку рэкамендуюць свежыя кісла-салодкія яблыкі. Пры вострых і хранічных калітах прызначаюць працёртыя салодкія яблыкі. (Дарэчы, яблычную кашку варта з’ядаць адразу, паколькі яна хутка кісне і цямнее.) А вось тым, хто пакутуе на гастрыт з павышанай кіслотнасцю і язву страўніка, з кіслымі яблыкамі трэба быць асцярожнымі. Праўда, язвеннікам можна есці запечаныя яблыкі.

У яблыках прысутнічаюць амаль усе водарастваральныя вітаміны, найбольш значныя ў колькасных адносінах — вітаміны С, В 6, В 9, Р, карацін. У іх таксама прадстаўлены шырокі спектр мінералаў і мікраэлементаў, у якім дамінуе калій. З вугляводаў у яблыках пераважае фруктоза, таму яны не супрацьпаказаны нават пры цукровым дыябеце. Такім чынам, яблыкі садзейнічаюць захаванню добрай формы, прадухіляюць развіццё многіх хвароб. Нездарма ў англічан існуе прыказка: “Яблык у дзень — і доктар не спатрэбіцца”.

Якія яблыкі больш карысныя?

Адказ на гэтае пытанне абсалютна адназначны: безумоўна, тыя, якія растуць на вашым дачным участку. І вядома ж, чым даўжэй яблыкі захоўваюцца, тым менш у іх застаецца карысных рэчываў. А таму прыгожыя, глянцавыя яблыкі, якія можна набыць вясной у любым супермаркеце, не маюць да вітамінаў ніякага дачынення. Але калі вясной у вас, хутчэй за ўсё, проста не будзе выбару, паколькі іншых яблыкаў вы проста не знойдзеце, то купляць бліскучыя заморскія плады цяпер — мякка кажучы, неразумна.

Прычын, чаму варта аддаць перавагу, напрыклад, роднай антонаўцы, а не якому-небудзь заморскаму гатунку, некалькі.

Па-першае, імпартныя яблыкі для далёкай транспарціроўкі звычайна пакрываюць слоем шкоднага для нашага здароўя воску, які цалкам не адмываецца нават шчоткай і гарачай вадой.

Па-другое, па сваім складзе паўднёвыя гатункі моцна саступаюць тым, што выраслі ў сярэдняй паласе. У іх значна менш вітамінаў (асабліва вітаміну С), карысных арганічных кіслот, мінералаў і ферментаў. Часткова гэта тлумачыцца кліматычнымі ўмовамі і гатунковымі адрозненнямі, а часткова — тым, што паўднёвыя яблыкі звычайна зрываюць недаспелымі, каб яны лепш перанеслі транспарціроўку і даспелі ўжо ў дарозе. Аднак многія карысныя рэчывы здольныя ўтварацца толькі ў тых пладах, якія выспелі на дрэве. Дарэчы, цукру ў паўднёвых гатунках яблыкаў значна больш, чым у нашых, — а гэта для арганізма не вельмі карысна.

Акрамя таго, вучоныя лічаць, што ў чалавека на генетычным узроўні закладзена перавага менавіта мясцовай садавіны, а таму на ўсялякую заморскую (нават калі гэта і яблыкі) арганізм можа адрэагаваць неадэкватна, напрыклад, узнікненнем алергіі.

Як захоўваць?

–  Трымайце яблыкі ў цёмным халаднаватым месцы або ў халадзільніку. Выкідвайце ўсе пашкоджаныя плады, бо яны сапсуюць усе астатнія.

–  Нарэзаныя яблыкі хутка акісляюцца і становяцца карычневымі, таму не падрыхтоўвайце іх загадзя. Каб запаволіць гэты працэс, пакладзіце яблыкі ў міску з халоднай вадой, у якой разведзены лімонны сок. Але не захоўвайце яблыкі ў такім выглядзе доўга, бо вада паўплывае на смак і водар пладоў.

Яблычная пекцінавая нарыхтоўка

Каб гаючы пекцін быў заўсёды пад рукой, зрабіце ў сезон яблычнага багацця нарыхтоўку. Для яе падыдуць не толькі цэлыя яблыкі, але і жамерыны пасля выціскання соку, і лупіна, і асяродак. Можна выкарыстоўваць любыя яблыкі — і кіслыя недаспелыя і нават апады нізкіх гатункаў.

Інгрэдыенты:
1 кг яблыкаў, 1 л вады на 1 кг цэлых яблыкаў або 1,5—2 літры на 1 кг жамерын, сок невялікага лімона (замест соку можна ўзяць 2 г лімоннай кіслаты).

Прыгатаванне: яблыкі здрабніць, пакласці ў каструлю, заліць вадой, дадаць сок лімона і варыць на слабым агні 40—50 хвілін (лупіну і жамерыны — 60—70 хвілін). Адцадзіць сок праз палатняную тканіну і ўварваць да 1/4 аб’ёму. Для гэтага сок выліць у пасудзіну з шырокім дном слоем не больш як 3 см і падагрэць, не дапускаючы кіпення. Затым разліць у гарачыя бутэлькі або слоікі і пастэрызаваць пры 90°С каля 10 хвілін. Адразу ж адцадзіць.

Вольга КУЛІНКОВІЧ, Звязда

фото: elladiya.livejournal.com

Последние новости

ОБЩЕСТВО

МНС разъяснен порядок заполнения сведений о выполненных автомобильных перевозках пассажиров

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Внимание: сложные погодные условия

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если обнаружили подозрительный предмет

19 апреля 2024
В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024