22 жніўня – 150 гадоў з дня нараджэння Ігната Буйніцкага

10 (22) жніўня – 150 гадоў з дня нараджэння І. Буйніцкага, акцёра і рэжысёра, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра.

Радзіма Ігната Цярэнцьевіча – фальварак Палівачы Празароцкай воласці Дзісенскага павета Віцебскай губерні (зараз Глыбоцкі раён). Гадаванец шляхецкай сям’і, ён, скончыўшы Рыжскае землямернае вучылішча, працаваў каморнікам. Акцёрскую падрыхтоўку набыў у прыватнай драматычнай студыі ў Вільні.

У Празароках Буйніцкі арганізаваў крэдытнае таварыства, дзе сяляне пад невялікі працэнт маглі атрымаць пазыку. Раз’язджаючы па справах, Ігнат Цярэнцьевіч заўжды запісваў у вялікі сшытак народныя песні, танцы, звычаі, збіраў узоры адзення, арнаменту. А тэатральную дзейнасць распачаў беларускімі вечарынкамі ў сваім фальварку, у якіх удзельнічала мясцовая моладзь. Сам добра спяваў, танцаваў, дэкламаваў і быў за рэжысёра.

У 1907 г. з дочкамі Вандай і Аленай, з сябрамі Буйніцкі стварыў у Палівачах аматарскую трупу. Яе выступленні выклікалі шырокі розгалас, бо са сцэны гучала беларуская мова, выконваліся народныя песні і танцы. Паклаўшы рэквізіт на вазы, гэтыя артысты ездзілі ад мястэчка да мястэчка. У Дзісне і Лужках, Язне і Празароках, у Глыбокім, дзе пабывалі яны, узнікалі гурткі самадзейнасці.

Чуткі аб “дваровым тэатры” дасягнулі Вільні, і ў лютым 1910 г. вясковых артыстаў запрасілі выступіць там у першай беларускай вечарыне. Поспех быў незвычайны – і Буйніцкі вырашыў стварыць прафесійны тэатр. Улетку сфарміравалася трупа і распачаліся працяглыя гастролі: Свянцяны, Паставы, Полацк, Капыль, Нясвіж, Клецк, Слуцк, Ляхавічы, Мінск… Тэатр выступаў нават у Варшаве і двойчы – у Пецярбургу. Рэпертуар склалі п’есы “Па рэвізіі” і “Пашыліся ў дурні” М. Крапіўніцкага, “Модны шляхцюк” К. Каганца, “У зімовы вечар” паводле Э. Ажэшкі, “Сватанне” А. Чэхава.
Буйніцкі кіраваў трупай, быў не толькі яе адметным артыстам, а і фундатарам. Яго падтрымлівалі Янка Купала, Ядвігін Ш., Цішка Гартны, Змітрок Бядуля, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і іншыя дзеячы беларускай культуры. Але ў 1913 г. з-за палітычнага ўціску і фінансавых цяжкасцей тэатральны калектыў давялося распусціць. Спадзяваўся сабраць новы, ды перашкодзіла Першая сусветная вайна.

Праз тры гады Ігната Цярэнцьевіча абралі старшынёй Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, адным з арганізатараў якога ён быў. На аснове таварыства потым узнік Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы. Аднак Буйніцкаму давялося ісці на фронт, дзе 22 верасня 1917 г. ён раптоўна памёр ад тыфу. 56-гадовага тэатральнага дзеяча пахавалі на салдацкіх могілках каля вёскі Палачаны, на Маладзечаншчыне. Пазней родныя перавезлі прах у Палівачы, а ў 1975 г. ён быў перазахаваны ў цэнтры Празарокаў. Над магілай – помнік (скульптар І. Міско, архітэктар М. Бурдзін).

У 1980-х, калі я даволі часта ездзіў у Вільню для збору матэрыялаў па гісторыі свайго раёна, пісьменніца Зоська Верас неяк спыталася, ці ведаю пра Ігната Буйніцкага. І параіла пачытаць артыкулы 1910-х гадоў у “Нашай ніве”, прысвечаныя яго знакамітаму тады тэатру. Я зрабіў выпіскі адтуль. Вось што сведчыць невядомы аўтар допісу “Беларускі вечар у Дзісне”: “Дзісна не помніць такога збору народу… і першае роднае слова са сцэны вітана было не адной слязой з перапоўніўшыхся грудзей і безумоўчным гукам галасоў…Калі пачаліся беларускія танцы на сцэне, уся зала стагнала глуха ад пахвальных крыкаў, а на галовы танцораў сыпаліся кветкі і ўсцілалі ім дарогу…Дзісненскія беларусы доўга будуць помніць гэта”.

27 снежня 1912 г. у Пецярбургу адбыўся “вечар усіх народаў, што жывуць у Расіі…Найбольш публіка біла “брава” беларусам за іх народную натуральную прастату. Буйніцкаму паднеслі лаўровы вянок з чырвонай стужкай і каштоўны падарунак у скрыначцы. Ніколі і нідзе не бачыў, каб гэтак што спадабалася пецярбужцам, як беларускія танцы: “Мельнікі”, “Лявоніха”, “Юрачка”, “Верабей”…Потым публіка распытвалася ў Буйніцкага – скуль і якія гэта беларусы з’явіліся? Бо раней іх не чуваць было…” (“Наша ніва” за 4 студзеня 1913 г.).

Справа, распачатая Ігнатам Буйніцкім, жыве – у Беларусі плённа працуюць прафесійныя і аматарскія тэатры. Мастацтвазнаўцаў дагэтуль вабіць постаць прапагандыста “мужыцкага” мастацтва. Падзвіжніцкі рэй Буйніцкага апелі ў сваіх вершах Уладзімір Караткевіч, Антон Бялевіч, Пятрусь Макаль, Навум Гальпяровіч, Алесь Жыгуноў, аповесць “Апошняя дзея” прысвяціла яму Ірына Жарнасек. У Празароцкай СШ Глыбоцкага раёна пад кіраўніцтвам яе дырэктара і краязнаўцы Вольгі Гінько створаны музей І. Буйніцкага. У Маладзечне ў гонар бацькі нашага нацыянальнага тэатра названа вуліца, у Глыбокім – вуліца і глядзельная зала гарадскога цэнтра культуры.

Кліменцій Кожан, краязнаўца, Народное слово

фото: mahilou.org

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Очередная схема: “Белпочта” предупреждает о сообщениях мошенников в мессенджерах

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Ущерб природе от строительства Польшей забора в Беловежской пуще составил около $20 млн

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Чем грозит ретроградный Меркурий в апреле 2024-го

29 марта 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Погода на выходные: преимущественно без осадков и до +23°С

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024