Секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры адбылася ў сярэдняй школе № 3 г. Быхава

Секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры адукацыйных устаноў раёна пад кіраўніцтвам вядучага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Наталлі Малашэнка адбылася ў сярэдняй школе № 3 г. Быхава.

Задача моўнай адукацыі ў сучаснай школе — абудзіць у вучнях павагу да беларускага слова, працэсу пазнання, імкнуцца, каб яны спасцігалі нацыянальную культуру.

Вывучанне роднай мовы не можа абмяжоўвацца толькі назапашваннем лінгвістычных ведаў, яе адзінкамі і нормамі. Мова неабходна быць тым інструментам, які вядзе чалавека да поспеху ў розных галінах яго дзейнасці. Зразумела, што чалавек, які граматна, лагічна, дакладна, тактычна выказвае свае думкі, запатрабаваны сучасным грамадствам. Менавіта з гэтага і пачалася жнівеньская сустрэча выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання беларускай мовы і літаратуры Надзея Матусевіч азнаёміла калег-настаўнікаў з прававымі актамі, якія рэгулююць дзейнасць устаноў адукацыі, а таксама праграмамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” и  “Беларуская літаратура”. Асаблівая ўвага была звернута на нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па гэтых вучэбных прадметах. Азнаёміла Надзея Рыгораўна і з каляндарна-тэматычным планаваннем заняткаў. Звярнула ўвагу на неабходнасць пераапрацоўкі планавання, калі яно не зусім адпавядае ўмовам выкладання ў пэўнай адукацыйнай установе.

Гаварылі таксама аб патрабаваннях да арганізацыі адукацыйнага працэсу, максімальнага аб’ёму вучэбнай нагрузкі вучняў, узроўню падрыхтоўкі выпускнікоў,  колькасці кантрольных работ. Напрыклад, кантрольныя работы праводзяцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, але не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень, у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак і на апошніх уроках не дапускаецца. Дамашнія заданні павінны задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання: у V – VІ класах – да 2 гадзін, VІІ – VІІІ класах – да 2,5 гадзін, ІХ – ХІ класах – да 3 гадзін.

Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на працягу ўсяго навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ.

Пры афармленні запісу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак, клас, скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са Статутам), прозвішча, імя  вучня ў родным склоне. Дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і назве ўстановы адукацыі ў два радкі і г.д.

Гэтыя і іншыя нарматыўныя прававыя акты, вучэбныя праграмы, прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.mіnedu.unіbel.by), навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» (www.adu.by).

На  прыканцы секцыі Наталля Малашэнка, звярнула увагу настаўнікаў  на змены, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі и пунктуацыі.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

фото: news.21.by

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024