Яшчэ адзін тысячнік
Тысячным намалотам збожжа адзначыўся таксама экіпаж камбайна АКРОС-530 філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” у складзе камбайнераў Аляксея Сямёнава і Дзмітрыя Бычкова. Момант віншавання менавіта іх з працоўнаю перамогаю намеснікам старшыні райвыканкама Вадзімам Рагавым, а не іхніх сяброў-супернікаў па спаборніцтве на жніве Дзяніса Паленіса і Анатоля Раманава, і быў адлюстраваны на здымку на першай старонцы суботняга нумара нашай газеты.
На сённяшнім здымку Вадзім Рагавы разам з дырэктарам філіяла Нінай Назарэвіч віншуюць перадавікоў спаборніцтва на жніве Дзяніса Палёніса (злева) і Анатоля Раманава.