Супрацоўнікі Гомельдрэва частку заробка абавязаныя пакідаць у краме завода

А Вася супраць!

І што самае цікавае, не адзін Вася. Проста астатнія супрацоўнікі прадпрыемства “Гомельдрэў” сваю думку выказваюць толькі на асабістай кухні. Размова ідзе пра Васю, які даслаў ліст у рэдакцыю газеты “Звязда”, на электронную паштовую скрыню. Здаецца, можна было б не рэагаваць, бо скарга ананімная (Вася не пакінуў ні тэлефона, ні адраса, ні прозвішча), але ж і яго можна зразумець у гэтай сітуацыі. Хутка зразумееце чаму. Далей — вытрымкі з паслання:
“Завод ААТ “Гомельдрэў”. Справа ў тым, што нядаўна без нашай згоды выдалі карткі, на якія налічваецца частка зарплаты і якімі можна аплачваць пакупкі толькі ў краме завода. У краме ўсё ці не ў два разы даражэй і не першай свежасці. Былі выпадкі, што ў піражках, цукерках шакаладных і інш. былі чарвякі. Як такую прадукцыю можна купляць! Напрыклад: цана на халадзільнік у звычайнай краме 2 мільёны, а ў краме ААТ “Гомельдрэў” — 3 мільёны. Зняць грошы з гэтай карткі нельга. Калі не карыстаешся карткай, грошы назапашваюцца, але зняць іх усё роўна нельга…”
І далей просьба разабрацца, ці законна такое новаўвядзенне на прадпрыемстве.
Спачатку патэлефанавала сваёй знаёмай, якая там працуе. Яна пацвердзіла факт увядзення пластыкавых картак ААТ “Гомельдрэў” для атрымання на іх часткі заробку для ўсіх, хто працуе на прадпрыемстве. І сказала, што людзі называюць паміж сабой гэтыя віртуальныя грошы “харчовым пайком”.
Новае — зусім не забытае старое
Думаю, не многія забылі часіны, калі на кожным другім прадпрыемстве заробак выдавалі тым, што выраблялі: футрам, цацкамі, каўбасой ці мэбляй. Каму дзе пашанцавала працаваць… (Добра, што не навінамі — бо ўсё маё жыццё прысвечана журналістыцы!) І хоць дзівосныя 90-я ў мінулым, некаторыя метады барацьбы за выжыванне ўзгадваюцца, яны зараз вельмі даспадобы, калі гаварыць пра сённяшнія рэаліі. Тым больш што Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь змяшчае падставы для ўвядзення натуральнай аплаты за працу.
У адпаведнасці з артыкулам 74 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, заработная плата выплачваецца ў грашовых адзінках Рэспублікі Беларусь. Са згоды працаўніка дапускаецца замена грашовай аплаты цалкам ці часткова натуральнай аплатай (змешаная форма аплаты). Такую згоду неабходна атрымліваць і ў тым выпадку, калі натуральная ці змешаная форма аплаты працы прадугледжана ў калектыўным дагаворы. Прынамсі, спачатку аб ім.
Сёлета ў чэрвені якраз і быў прыняты гэты дакумент на канферэнцыі ААТ “Гомельдрэў”. У адпаведнасці з пунктам 3.47 раздзела “Аплата працы” калектыўнага дагавора, “заработная плата ў памеры 10% (па пластыкавых картках ААТ “Гомельдрэў”) можа выдавацца ў натуральным выглядзе, у тым ліку гатовай прадукцыяй, таварамі народнага спажывання (за выключэннем вінна-гарэлачных вырабаў), прадукцыяй, вырабленай цэхам грамадскага харчавання, якая рэалізуецца праз гандлёвыя кропкі ААТ “Гомельдрэў”, а таксама таварамі, якія рэалізуюцца праз прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Мэбля “Гомельдрэў”.
У гэтай цытаце невыпадкова выдзелена тлустым шрыфтам слова “можа”. Як растлумачыла працоўны арбітр па Гомельскай вобласці Наталля Сакалова, такім чынам можна меркаваць, што можа і не выплачвацца:
— І далей: “…заробак у памеры 10% па пластыкавых картках ААТ “Гомельдрэў” можа выдавацца ў натуральным выглядзе, у тым ліку гатовай прадукцыяй”. Але ж што азначае “можа”, калі заработная плата на картку ААТ “Гомельдрэў” цяпер трапляе безварыянтна? А калі Вася не хоча? Той загад, які быў “спушчаны” пад подпіс калектыву для азнаямлення, пры такой фармулёўцы ў калектыўным дагаворы і адсутнасці змяненняў у кантракце азначае, што Вася адзін месяц можа хацець атрымліваць заробак натуральным прадуктам, іншы — не. Яму дастаткова на імя кіраўніка напісаць заяву пра тое, што ён не хоча атрымліваць заробак у такім парадку, а хоча толькі ў грашовым выглядзе.
Калі зарплата ненаяўная, значыць, гэта каму-небудзь трэба…
— Не ад добрага жыцця мы на гэта пайшлі, — гаворыць намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Гомельдрэў” Анатоль Малафееў. — У нас працуе каля 4 тысяч чалавек. Складаная сітуацыя пачалася з мая. Мы думалі, як падтрымаць людзей. Па-першае, прынялі рашэнне аб падняцці заработнай платы са жніўня на 10-17 %. У чэрвені рыхтавалі дакументы. Але ж, каб людзі не хваляваліся два месяцы, рашылі зрабіць гэта загадзя. Мы варыянт з натуральнай аплатай падгледзелі ў сваіх калег у Бабруйску. Што гэта дае для прадпрыемства? Спадзяёмся павялічыць абаротныя сродкі. Такое рашэнне дае магчымасць каля 500 мільёнаў рублёў штомесяц пакінуць на прадпрыемстве. Калі б у нас сёння хапала грошай, мы не ўводзілі б такую форму аплаты. У нас сярэдні заробак за май быў — 823 тысячы. Цяпер сярэдняя зарплата — больш за мільён. Працаўнікам гэтыя грошы залічваюцца ў заробак, і ў будучыні гэта ўплывае на памер пенсіі. Тыя грошы, што ідуць на картку, можна патраціць і ў сталовай, і ў харчовай краме, і ў мэблевай, і крэдыты беспрацэнтныя пагасіць.
Старшыня прафкама прадпрыемства ААТ “Гомельдрэў” Уладзімір Хомчанка лічыць, што сёння на прадпрыемстве вышукваюцца ўсе магчымасці, каб выжыць, перацярпець і дапамагчы людзям:
— Зараз вялікія запасы нерэалізаванай прадукцыі знаходзяцца не толькі на складах, але і цэхі застаўленыя мэбляй. Аднак ніводнага чалавека ў нас не адправілі на свой кошт, не звольнілі і не скарацілі. Натуральная форма аплаты ініцыявана наймальнікам. Рашэнне аб выдачы часткі заробку не наяўнымі грашыма прынята ў сувязі з цяжкім становішчам, якое склалася. Мы хадзілі па цэхах, тлумачылі людзям: ну няма наяўных грошай, каб павышаць заробак, таму пайшлі на такое рашэнне. Справа ў тым, што, каб своечасова выплаціць заробак, даводзілася браць крэдыты ў банку пад вельмі высокія працэнты. А гэта — непасільны цяжар для прадпрыемства. Таму і было прынята такое рашэнне.
Той самы Мюнхгаўзен?

Што казаць, рашэнне адміністрацыі нагадвае дзеянні Мюнхгаўзена, які каня і сябе за валасы выцягвае з дрыгвы. Грошы супрацоўнікаў, якія застаюцца на прадпрыемстве, могуць дапамагчы выратаваць вялікае прадпрыемства, якое сёння, сапраўды, знаходзіцца не ў лепшым фінансавым становішчы. Але ж гэтае рашэнне не вельмі папулярнае. І зразумела, што яно не можа падабацца людзям, якія і так пацярпелі ад дэвальвацыі беларускага рубля. І яны справядліва лічаць, што 10 % надбаўкі да заробку ніяк не кампенсуюць іх страты. Аднак і яны не могуць не разумець, што калі прадпрыемства канчаткова “ляжа”, то ўсе ўвогуле страцяць працу і сродкі для існавання. Вось таму і маўчаць, і прымаюць без радасці, але ж з разуменнем выйсце, якое прапануе наймальнік.
— Людзі — большасць — нас разумеюць, — кажа намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Гомельдрэў” Анатоль Малафееў. — Мы прайшлі ўсе цэхі, тлумачылі людзям, што тыя 10%, якія дадалі да зарплаты, будуць ісці на картку. Каля 20% нашых супрацоўнікаў узялі крэдыты і купляюць нашу мэблю, многія харчуюцца ў сталовай, купляюць тавары ў нашай краме. Картка гэтая накапляльная. Калі не патраціў грошы ў гэтым месяцы, можаш накапіць і купіць нешта вялікае потым. Я сам у трох самых буйных цэхах з людзьмі размаўляў. Спачатку гэты загад не падпісалі 27 чалавек. Цяпер іх засталося пяцёра. У Бабруйску, ведаю, таксама знайшоўся адзін чалавек, які ў аналагічнай сітуацыі падаў у суд на адміністрацыю. Але ж адміністрацыя выйграла суд. Штомесяц мы пераводзім людзей на працу па кантракце, але пакуль не ўсе на кантрактах. І мы прапішам гэтую ўмову ў кантрактах — тэрмін да канца года.
Закон не дышаль

Цяпер зноў да юрыдычнага боку справы. Працоўны арбітр па Гомельскай вобласці Наталля Сакалова, якая наведала прадпрыемства і пазнаёмілася з дакументамі, лічыць, што прымяненне наймальнікам змешанай формы аплаты замест грашовай з’яўляецца для працаўнікоў зменай істотных умоў працы:
— У адпаведнасці з артыкулам 32 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, наймальнік абавязаны папярэдзіць працаўніка пра змену істотных умоў працы пісьмова не пазней чым за адзін месяц, паказаўшы абгрунтаваныя вытворчыя, арганізацыйныя ці эканамічныя прычыны прынятага ім рашэння. У выпадку згоды працаўніка працягнуць працоўныя адносіны ў новых умовах, у працоўны дагавор (кантракт) павінны быць занесены змены пра ўжыванне змешанай формы аплаты, з указаннем у адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 1999 г. №1180 “Аб устанаўленні прыкладнай формы кантракта наймальніка з працаўніком” і пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 1999 г. №155 “Аб устанаўленні прыкладнай формы працоўнага дагавора” пераліку тавараў, якімі будзе рабіцца натуральная аплата. Адмова працаўніка ад працягу работы ў сувязі са зменай істотных умоў працы з’яўляецца падставай для спынення працоўных адносін згодна з пунктам 5 артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Але ж супрацоўнікі прадпрыемства не атрымлівалі ніякіх апавяшчэнняў пра ўвядзенне віртуальных грошай. Пра гэта мне паведаміла зноў жа мая знаёмая, а не ананімны Вася. У такой паперы павінны быць названы матывы прыняцця непапулярнага рашэння і дакладна вызначана, якія тавары можна набываць у краме. Калі супрацоўнік згодны з новымі ўмовамі аплаты працы, ён падпіша паперу і працягне свой працоўны дагавор або кантракт, калі не — будзе шукаць працу ў іншым месцы.
— Калі гэта будзе напісана ў кантракце супрацоўніка, не будзе мець сэнсу скардзіцца, — падкрэслівае працоўны арбітр па Гомельскай вобласці Наталля Сакалова. — Калі чалавека сітуацыя не задавальняе і ён урэшце страчвае працу і падае ў суд, толькі суд дасць ацэнку, ці былі сапраўды дастатковыя прычыны, указаныя ў апавяшчэнні для змянення ўмоў аплаты працы.
Вам сядло вялікае, дыван і тэлевізар?..

Дарэчы, натуральная аплата не можа выдавацца таварамі, пералік якіх зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2000 г. № 603. Да іх ліку адносяцца нафтапрадукты, гаруча-змазачныя матэрыялы; лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння; дэзынфекцыйныя сродкі; алкагольныя напоі; тытунёвыя вырабы; наркатычныя рэчывы; нехарчовая спіртазмяшчальная прадукцыя, у тым ліку парфумна-касметычная, з аб’ёмнай доляй спірту этылавага ад сямі і вышэй адсоткаў; каштоўныя металы, каштоўныя камяні ў любым выглядзе і стане; выбуховыя і атрутныя рэчывы, прамысловыя выбуховыя матэрыялы.
Прынамсі, пакуль не зразумела, якім чынам прадавец будзе вызначаць і дзе адзначаць, якія тавары канкрэтна пакупнік набыў па картцы ААТ “Гомельдрэў”? Таму што, акрамя цукру і каўбасы, тут прадаюцца і гарэлка, і піва, і цыгарэты, забароненыя для продажу па натураплаце. Тым больш што ў кантрактах (ці працоўных дагаворах) супрацоўнікаў завода дагэтуль не гаворыцца ні аб аплаце натуральным прадуктам, ні ўдакладняецца якім.
Працоўны арбітр па Гомельскай вобласці рэкамендавала правесці дадатковую тлумачальную работу ў працоўным калектыве ААТ “Гомельдрэў” і пераканацца ў згодзе працаўнікоў на змену формы аплаты працы. Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Анатоль Малафееў пасля візіту на прадпрыемства Наталлі Сакаловай пераконваў мяне, што практычна вырашаны пытанні са згодай супрацоўнікаў на новую форму аплаты працы. Застаюцца пытанні: чаму гэта своечасова не праведзена праз адпаведныя юрыдычныя дакументы? І як цяпер будуць афармляцца змяненні ў кантракты і працоўныя дагаворы — заднім чыслом? Ці будзе зменена размытая фармулёўка ў калектыўным дагаворы, якая дапускае розныя варыянты аплаты працы?
Ці быў чарвяк у цукерках?

Што тычыцца крамы і тавараў у ёй, тут адназначна нельга праверыць, якія прадукты і калі не задаволілі нашага чытача Васю: “…не першай свежасці. Былі выпадкі, што ў піражках, цукерках шакаладных і інш. былі чарвякі”. Калі такі факт быў, дзе і кім ён зафіксаваны? Напрыклад, у акце праверкі санітарнымі службамі, у кнізе скаргаў?.. Зразумела ж, на прадпрыемстве (а крама з’яўляецца адным са структурных падраздзяленняў ААТ “Гомельдрэў”) аспрэчылі такую заяву, як галаслоўную. Фактаў, каб адносіцца да яе інакш, няма.
Дарэчы, як і да заявы пра надзвычай высокія цэны на бытавую тэхніку. Нагадаю, паводле слоў Васі, “халадзільнік у звычайнай краме каштуе 2 мільёны, у краме ААТ “Гомельдрэў” — 3 мільёны”. Сёння ўсе разумеюць, што так абстрактна параўноўваць нельга. Ёсць цана на канкрэтныя мадэлі тэхнікі. І калі іх параўноўваць з цэнамі ў іншых магазінах — атрымліваецца прыкладна на адным узроўні. Больш за тое, супрацоўнікі прадпрыемства, калі назапасілі пэўную суму на сваёй картцы, могуць набыць халадзільнік ці пральную машыну пад індывідуальны заказ — калі цана задавальняе.
Спадзявайся і чакай
Сёлета на тэрыторыі мяркуецца закончыць будаўніцтва новага лесапільнага завода з самым сучасным абсталяваннем з Германіі, які заменіць састарэлы цэх лесапілення. Кіраўніцтва ААТ “Гомельдрэў” упэўнена, што з яго ўводам вырашацца праблемы ўсяго прадпрыемства, бо ўжо сёння ў краінах замежжа ёсць попыт на будучую прадукцыю. Дажывём да восені.

фото6 ctv.by

Ірына АСТАШКЕВІЧ, Звязда

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024