Неажыццёўленая мара

Неяк падчас грамадска-палітычнай кампаніі ў вёсцы Гарадзец мясцовыя самадзейныя артысты выступалі з канцэртам. Канцэрт складаўся з некалькіх нумароў і дзве песні ў ім спавяў пад гітару Аляксей Сцепанцоў, цяперашні мастацкі кіраўнік сельскага Дома культуры. Ды так хораша, так гожа, што гледачы-выбаршчыкі засыпалі хлопца апладысментамі.
Сёлета ў Дзень Незалежнасці роднай Беларусі, на імправізаванай сцэне каля раённага Цэнтра культуры, зноў убачыў Аляксея, пачуў яго непаўторны, хвалюючы голас. І шчыра парадаваўся, калі абвясцілі, што ён паедзе са сваімі песнямі на “Славянскі базар” у горад Віцебск , бо прайшоў адборачны тур абласнога конкурсу. Журы гэтага конкурсу не памыліліся, даўшы магчымасць маладому выканаўцу паспрабаваць свае сілы на такім прэстыжным міжнародным фестывалі. За дзве выканыя песні — аўтарскую, якую напісаў са сваімі сябрамі, і эстрадную, з рэпертуара арт-групы “Кардэбалет” атрымаў спецыяльны Дыплом.
Трымаю ў сваіх руках хлопцаву ўзнагароду. У ёй напісана: “Дыплом удзельніка міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў “Віцебск-2011” грамадскага аб’яднання “Беларускае таварытва інвалідаў” прысуджаецца Сцепанцову Аляксею Уладзіміравічу.
Старшыня журы І.М. Лучанок.
Старшыня цэнтральнага праўлення
АТ “Беларускае таварыства інвалідаў” В.П. Патапенка.
Згадзіцеся, атрымаць Дыплом з рук народнага артыста СССР, вядомага кампазітара, прафесара Ігара Міхайлавіча Лучанка вельмі ганарова. Толькі хлопец не зазнаецца, ён па-ранейшаму спявае, іграе на гітары. Валодае яшчэ і сінтэзатарам, ды яго няма ў наяўнасці. Гэта, напэўна, перадалося ад бацькі Уладзіміра Іванавіча, інжынера па адукацыі і мясцовага ўмельца, ведаючага не толькі тэхніку, а і ўмеючага іграць на баяне, гітары. Ягоныя музычныя здольнасці перадаліся і сыну. Вось толькі яшчэ з дзяцінства ў хлопца праблемы са зрокам. Ніякае лячэнне не дапамагло.
Калі скончыў сярэднюю школу, наважыўся паступаць у культасветвучылішча. Павёз туды дакументы, але калі ў прыёмнай камісіі даведаліся аб яго праблемах са зрокам, пачалі гаманіць так, што разгублены юнак у адчаі і нічога не сказаўшы ў адказ пакінуў пакой.
З таго незабыўнага дня мінула ладнага часук. Давялося працаваць на спецпрадпрыемствах для інвалідаў па зроку ў Магілёве, Гомелі.І ў вольны час спяваць з гітараю ў руках. Ён разам з такімі ж, як сам, здольнымі таварышамі даваў канцэрты не толькі ў вышэйназваных абласных цэнтрах, а і ў Оршы, Рэчыцы, іншых гарадах. Толькі ўвесь час сумаваў па вёсцы, бацькоўскаму дому. Сюды і вярнуўся . Зноў пачаў выступаць на сельскай сцэне, працуючы ў СДК на 0,5 стаўкі акампаніатара. Якая-ніякая, а прыбаўка да пенсіі інваліда другой групы ёсць, яна не лішняя ў сямейным бюджэце. Але трыццацігадовы малады чалавек па-ранейшаму марыць аб вучобе, хоча мець спецыяльную адукацыю. І не адважваецца зноў ехаць туды, дзе колькі гадоў таму далі ад варот паварот.
— Ды я ўжо нямала чаго са школьных падручнікаў забыў, — крыху саромеючыся кажа мой суразмоўца, — хутчэй за ўсё зноў не прымуць дакументы…
Усё можа быць. Вось толькі сённяшняя вёска мае патрэбу не толькі ў кадрах сельскагаспадарчых прафесій, а і ў работніках культуры. Здольных, нават таленавітых работніках. І тут, на мой погляд, Сцепанцову можа аказаць дапамогу аддзел культуры райвыканкама, зацікаўлены менавіта ў такіх спецыялістах. Адна справа, калі дакументы самастойна вязе цяперашні выпускнік школы, і зусім іншая, калі туды едзе ўжо спецыяліст-практык з адпаведным накіраваннем, граматамі і дыпломамі, асабліва з Дыпломам “Славянскага базару”, прыкладзенымі да сваіх дакументаў з працоўнаю кніжкаю. З такімі ўжо лічацца.
Спадзяюся, аб гэтым ведае і Аляксей, які хоча, а не адважваецца зрабіць да ажыццяўлення сваёй мары новы крок. І яму ў гэтым трэба абавязкова дапамагчы.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

V открытый региональный конкурс детских инструментальных ансамблей состоялся на базе детской школы искусств г.Быхова

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Минтруда рассказали, какие изменения планируются в законе об охране труда в 2025 году

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси появится собственная операционная система и браузер

23 апреля 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

ОРВИ у детей

23 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Минэнерго: БелАЭС позволила заместить 7,7 млрд кубометров природного газа

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Делегат ВНС: я готова активно и достойно работать на благо родной Беларуси

23 апреля 2024
В МИРЕ

Украинские власти переименуют более 340 населенных пунктов из-за отсылок к советскому прошлому

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Министр ЖКХ рассказал, когда в 2024 г. ждать роста тарифов на услуги

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля ГАИ района проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

23 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024