Як жартавалі раней беларусы

Ох, і надарвала ж сабе жывот, рыхтуючы гэты матэрыял. Бо стрымацца ад смеху, чытаючы анекдоты, што калісьці сачынялі нашы дзядулі і бабулі, было проста немагчыма. А вы думалі, што беларусам з-за працы не было калі і пажартаваць? Ці, можа, яны былі настолькі сур’ёзнымі, што анекдотаў сачыніць не маглі? Куды там! Нашы дзяды былі яшчэ тымі жартаўнікамі. Праўда, гумар раней быў не такі, як сёння. Не было ні грубых слоў, ні двухсэнсавых намёкаў. Для чалавека ХХІ стагоддзя штосьці з дарэвалюцыйных жартаў можа здацца нават зусім не смешным. Але пачытайце, і ў кожным з анекдотаў вы знойдзеце добры драбок народнай мудрасці і дасціпнасці.
Што там і казаць, няпроста жылося раней. Прыходзілася і працаваць з ранку да вечара, і дзяцей шмат гадаваць, і панам заўжды дагаджаць. Але людзі не адчайваліся. Жартавалі з сябе і суседзяў, паноў і чыноўнікаў высмейвалі, і жыццё здавалася ўжо не такім сумным і цяжкім.

Самымі папулярнымі ў мінулым былі анекдоты сацыяльнай накіраванасці. Народ смяяўся над разбэшчанымі і баязлівымі панамі, над чыноўнікамі-хабарнікамі, суддзямі-кручкатворамі. Пры гэтым просты беларус у такіх анекдотах паказваўся нашмат разумнейшым і хітрэйшым за багачоў.

У селяніна забалела вуха — пачырванела, распухла. Убачыў яго пан і кажа:
— Ты што, у асла такое вуха пазычыў?
— Так, пане, — адказаў селянін. — Яго ж розум узялі вы, а мне гэта толькі і засталося.

Папулярнасцю карысталіся і анекдоты пра духавенства. Вядома, у жыцці да святароў у большасці выпадкаў ставіліся з павагай, але не ўсе яны былі набожнымі і справядлівымі. У анекдотах яны паказваліся п’яніцамі, распуснікамі, зладзеямі і ашуканцамі.

У народных анекдотах і жартах высмейваліся заганы і простых людзей. Крытыкаваліся гультайства, нядбайства і часцей за ўсё п’янства, якое прыносіла нямала бяды і самім п’яніцам, і іх родным.

— Чаму гэта, кум, як п’еш гарэлку, заплюшчваеш вочы?
— Бачыш, кум, я прысягнуў жонцы, што на гарэлку ніколі глядзець не буду.

Шмат анекдотаў нашы бабулі з дзядулямі сачынялі пра салдатаў-маскалёў. Прычым паказваліся яны дваяка. У адных анекдотах гэта былі спрытныя і знаходлівыя хлопцы. У другіх — злодзеі і ашуканцы.

Начаваў салдат у бабкі, а як ішоў, то гуску ўкраў. Даганяе яго бабка.
— Служба, пачакай!
— А што, бабуля, мне скажаш?
— Та гуску маю аддай!
— Ах, ты бач! Дык гэта гуска? Які ж я дурны! Вазьмі, бабка: ей-ей, думаў, што гэта гусак!

Цікавыя анекдоты, дзе беларусы смяюцца самі з сябе ці сваіх суседзяў. У такіх жартах героі паказваюцца прасцякамі ці нават дурнямі. Асабліва шмат такіх анекдотаў, як піша фалькларыст Анатоль Фядосік, было на Палессі. Найбольш вядомыя сёння — маркаўскія анекдоты (вёска Маркавічы знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Гомеля) і аўцюкоўскія (у вёсках Вялікія і Малыя Аўцюкі сёння праводзіцца нават фестываль сатыры і гумару). Персанажы такіх анекдотаў цягнуць на страху карову, каб паела траву, якая там вырасла, носяць у хату без акон сонечнае святло ў рэшаце, сякуць пад сабою сук, сеюць соль і іншае. У аснове ўсіх гэтых анекдотаў была незласлівая насмешка з людзей той жа або суседняй вёскі. Але якімі б вострымі не былі насмешкі, сяляне часцей за ўсё не крыўдзіліся і ўспрымалі іх як наўмысна выдуманыя для смеху.

— Як аўцюкоўцы мыюць спіну?
— Намыльваюць сцяну і труцца спінай, пакуль яна чыстай не стане.

Дык што, спытаеце, беларусы самі сябе выстаўлялі дурнямі? Наадварот, такія анекдоты — прыкмета розуму і духоўнай сілы беларусаў, што дазвалялі ім пасмяяцца з саміх сябе. Ды не толькі з сябе. Вось праўду кажуць пра талерантнасць беларусаў. Нават у анекдотах не забывалі яны пра іншыя народы — цыганоў, мазураў, немцаў, якім таксама прыпісваліся недарэчныя ўчынкі, смешныя паводзіны.

— Цыган, твайго бацьку злавілі.
— Дзе?
— У каморы.
— Вось дзіва! У каморы кожнага зловіш. А вы яго ў поле пусціце і тады лавіце!

Канечне, у гэтым смеху нават намёку няма на нацыянальную непрыязнасць ці ўзлаванасць. Беларусы аднолькава смяюцца з саміх сябе і з людзей іншых нацыянальнасцей. Проста ўмеюць і любяць гэта рабіць.

Людміла МІНКЕВІЧ, Народная газета

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024