Ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС усклалі кветкі да памятнага знака

Ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС усклалі кветкі да памятнага знака

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС усклалі кветкі да памятнага знаку “Землякам — ліквідатарам аварыі на ЧАЭС” і “Пацарпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”.

У цырымоніі ўдзельнічалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раман Галынскі, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні АУС райвыканкама Сяргей Пімаеў і старшыня раённай арганізацыі РГА «Беларускі саюз ваенных маракоў” Аляксандр Цярэшка.

Затым узнагародзілі ветэранаў органаў унутраных спраў, якія ў далёкім 1986 годзе знаходзіліся па абавязку службы ў зоне адчужэння, якая найбольш пацярпела ад радыяцыі.

Маёр міліцыі Сяргей Пімаеў уручыў юбілейныя медалі «35 гадоў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС» Мікалаю Казюльку, Леаніду Гусакову, Уладзіміру Істрацькову, Мікалаю Балакісу, Юрыю Агінскаму і Віктару Арлоўскаму. Пасля на закладзенай каля памятнага знака алеі Памяці актывісты-ліквідатары пасадзілі некалькі туй, якія набыў за ўласныя сродкі маёр міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казюлька.

Мерапрыемства завяршылася ўрачыстым падпісаннем заявы аб уваходжанні Быхаўскай раённай грамадскай арганізацыі ліквідатараў наступстваў катастрофы на ЧАЭС у структуру рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ліквідатараў, інвалідаў Чарнобыльскай катастрофы “Ветэраны Чарнобыля”.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ОБРАЗОВАНИЕ

Новые специальности в белорусских вузах: кибербезопасность, беспилотники, физика

2 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Возвращение Эль-Ниньо: ООН прогнозирует 80% вероятность летом

2 июня 2026
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Изменения в законе о переписи населения: с 15 лет, онлайн-формы, защита от мошенников

2 июня 2026
Читать новость
АПК

Признание Беларуси как производителя сельхозтехники: заявление ФАО

2 июня 2026
Читать новость
В МИРЕ

Безработица в еврозоне выросла до 6,3% в апреле: Финляндия 10,6%

2 июня 2026
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Ратификация соглашений по миграции и правоохранению: 4 закона подписаны

2 июня 2026
Читать новость

Архивы