Работнікі Быхаўскага РАНС прынялі ўдзел у сельскім сходзе жыхароў вёскі Вараніно
Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у сельскім сходзе жыхароў вёскі Вараніно Следзюкоўскага сельскага выканаўчага камітэта.
Пачалося мерапрыемства з паказу аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання ратавальнікаў, дзе дзеці з захапленнем прымервалі баявую вопратку і вывучалі магчымасці пажарнага аўтамабіля.
У гэты час дарослае насельніцтва вёскі сабралася ў актавай зале сельскага дома культуры, дзе быў прадэманстраваны прафілактычны фільм. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дмітрый Краснапёраў давёў да ўдзельнікаў сходу аператыўнае становішча з надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі раёна і падрабязна спыніўся на праблематыцы пакіданні дзяцей без нагляду.
Па завяршэнні мерапрыемства прысутным былі дадзены адказы на пытанні, распаўсюджаная навучалая наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС Рэспублікі Беларусь.
Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Быхаўскага РАНС
Сяргей Ісаенко