Чаму на некаторых афіцыйных сайтах беларускую мову замяняюць нямецкай і польскай?

Журналіст “Звязды” даследаваў, ці прысутнічае нацыянальная мова на інтэрнэт-старонках асноўных дзяржаўных ведамстваў — міністэрстваў, камітэтаў, дэпартаментаў, аблвыканкамаў і інш. Аказалася, што беларускамоўная версія ёсць прыкладна на адным афіцыйным сайце з шасці.
Некаторыя “слугі народа” дазваляюць сабе ўпарта ігнараваць беларускую мову. І не нясуць за гэта адказнасці.
Пра гэта паведамлялася ў адной з частак нашага журналісцкага расследавання “Бітва за роднае слова”. Тады я правёў журналісцкі эксперымент. Напісаў ад прыватнай асобы шэраг запытаў у некаторыя паважаныя ведамствы і арганізацыі. Толькі траціна адказаў была складзена па-беларуску. І гэта нягледзячы на тое, што ў запытах мелася просьба — адказаць на роднай мове.
З таго часу мінула каля сямі месяцаў. І днямі наша журналістка Ала Мачалава напісала пра тое, што абедзве палаты парламента прынялі закон, які абавязвае адказваць на беларускамоўныя звароты па-беларуску.
Тым часам я вырашыў праверыць, як шануюць родную мову ў шэрагу афіцыйных ведамстваў. Гэта нескладана высветліць, напрыклад, калі праглядаеш іх інтэрнэт-старонкі. Калі кіраўніцтва арганізацыі на беларускую мову чхаць хацела, то на сайце няма нават і духу роднага слова. Калі мову паважаюць, беларускамоўная версія прысутнічае.

Такім чынам, я праманіторыў інтэрнэт-старонкі ўсіх беларускіх міністэрстваў, дэпартаментаў, дзяржаўных камітэтаў, канцэрнаў, інспекцый, аблвыканкамаў і іншых афіцыйных ведамстваў. Усяго налічыў 79 сайтаў.

І вось якія вынікі даследавання былі атрыманы.
Запатрабаванасць роднага слова — 17,7%
Як вы лічыце, на якой колькасці з гэтых сайтаў ёсць беларускамоўная версія? Падкрэсліваю, ні ад каго не патрабуецца, каб увесь інтэрнэт-рэсурс быў складзены нацыянальнай мовай, дастаткова хоць бы частковай яе прысутнасці.
Аказалася, што родная мова прапісалася толькі на 14 інтэрнэт-старонках з 79 даследаваных:
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (grоdnо-rеgіоn.gоv.bу). Адзіны аблвыканкам, чый сайт мае беларускую версію, прытым паўнавартасную.
Нацыянальная Акадэмія навук (nаsb.gоv.bу).
– Нацыянальны банк (nbrb.bу).
– Сайт Вышэйшага Гаспадарчага суда (соurt.bу), складана прад’явіць нейкія прэтэнзіі да якасці мовы.

Канстытуцыйны суд (kс.gоv.bу). На інтэрнэт-сайце прысутнічае поўная беларускамоўная версія.

Савет Міністраў (gоvеrnmеnt.bу), беларуская мова стаіць у меню на першым месцы.
Дзяржаўны памежны камітэт (gрk.gоv.bу), адзінае сілавое ведамства, на сайце якога родная мова прысутнічае па-сапраўднаму поўна.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі (kgb.bу), беларускамоўная версія прысутнічае, але яна недапрацавана.
– Міністэрства энергетыкі (mіnеnеrgо.gоv.bу), версія на роднай мове ў поўным парадку.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (mрt.gоv.bу).
Міністэрства адукацыі (mіnеdu.unіbеl.bу).
Міністэрства абароны (mоd.mіl.bу).
Міністэрства культуры (kulturа.bу), на інтэрнэт-старонцы ведамства беларуская мова стаіць на першым месцы.
Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Беларусі (рrеsіdеnt.gоv.bу).
Такім чынам, яшчэ раз падсумуем: з 79 сайтаў афіцыйных ведамстваў толькі 14 маюць беларускамоўную версію. Гэта 17,7%. Ці прыкладна адзін сайт з шасці. Так выглядае двухмоўе, гарантаванае Канстытуцыяй.
На некаторых інтэрнэт-старонках ведамстваў, дзе беларускіх версій няма, сустракаюцца сапраўдныя перлы, пра якія нельга не сказаць. Напрыклад, ёсць сайты, дзе замест нацыянальнай мовы стаіць якая-небудзь замежная. І зразумела, калі гэта мова англійская, на якой размаўляе ўвесь свет. На сайце Беларускай чыгункі (rw.bу) няма роднай мовы, але ёсць нямецкая. Хоць паўгода таму ведамства праз газету “Звязда” паведамляла пра планы стварыць версію сайта на нацыянальнай мове (“Як папулярызуюць родную мову на беларускай чыгунцы”, за 29 студзеня 2011 года). Час мінуў, а абяцанне не выканана.
На сайтах Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі (gоsstаndаrt.gоv.bу) і Тэхнічнага інстытута сертыфікацыі выпрабаванняў (tіsі.bу) беларускіх версій таксама няма. Але ёсць… польскія.
Дзіўнае праяўленне патрыятызму.
Не раз сёй-той чыноўнік, не падумаўшы, казаў мне, што ён “мае права”, нават законнае права, не выкарыстоўваць беларускую мову. Пры гэтым я тлумачыў такім “знаўцам законаў”, што існуе артыкул 15 Канстытуцыі, дзе напісана, што “дзяржава адказная за захаванне духоўнай спадчыны”. А родная мова і з’яўляецца самым галоўным здабыткам гэтай духоўнай спадчыны. Таму дзе, як не на афіцыйных сайтах, дзяржаўная мова павінна прысутнічаць?
Нагадаем, што прычына адмовы ад роднага слова з боку некаторых ведамстваў палягае ў праблемных момантах “Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”. У прыватнасці, закон дазваляе выбіраць для выкарыстання адну з дзяржаўных моў — або рускую, або беларускую. У гэтым злучніку “або” і палягае праблема. Некаторыя службовыя асобы ў асноўным ідуць лёгкім шляхам і выбіраюць рускую мову. Пры гэтым беларускую беспакарана ігнаруюць.
Чыноўнікі розных узроўняў, звязаныя з развіццём мовы і адукацыі, неаднаразова прызнаваліся, што “Закон аб мовах” неабходна ўдасканальваць. Але справай гэтыя словы амаль не пацвярджаюцца.

Яўген ВАЛОШЫН, Звязда

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024