БЫХАВУ – 650. Як надзеў жупан – дык адразу пан…

БЫХАВУ – 650. Як надзеў жупан – дык адразу пан…

Кожны з нас ў паўсядзённым жыцці карыстаецца разнастайнымі артэфактамі, каб прадэманстраваць сваю непаўторнасць, альбо прыналежнасць да пэўнай катэгорыі супляменнікаў, таму і адзенне адыгрывае тут ролю не толькі рэчы першай неабходнасці, а і пэўнага маркера.

Як апраналіся быхаўчане ў XVI–XVIII стст., якія насілі прычоскі, якімі аксесуарамі карысталіся? Шэраг падобных аспектаў паўсядзённага жыцця нашых продкаў застаецца нявысветленым і па цяперашні час. Але штосьці мы ведаем з разнастайных пісьмовых, выяўленчых і археалагічных крыніц. Таму разгледзім сярэднестатыстычнага быхаўскага мешчаніна і шляхціца, без акцэнтавання на этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці.

Адзенне як і цяпер, падзялялася, па сыравіне – жывёльнага паходжаня (футра, скура, воўна, шэрсць, шоўк) і расліннага (лён, крапіва, каноплі). Па-другое – па полаўзроставай (мужчыны, жанчыны, дзеці і г. д.) і, па-трэцяе – прафесійна-сацыяльнай прыналежнасці яе ўладароў (жаўнеры, рамеснікі, мяшчане, шляхта і г. д.).

Два асноўныя накірункі ў тагачаснай модзе, якія мелі месца на землях Быхаўскага графства, як і рэгіёна, – агальнаеўрапейскі і сарматызм. У першым выпадку, нашы продкі паўтаралі агульнаеўрапейскія традыцыі, мода французкая, угорская, нямецкая, італьянская і г.д. А ў другім – імкненне да захавання мясцовых традыцый – ужыване вялікай колькасці футра і скуры, багатая аздоба адзення, ўжывання шырокіх рукавоў і штанін, паясы і перавязі для асабістай зброі (шаблі і нажы), спецыфічныя прычоскі, доўгія, звісаючыя канця вусоў і іншыя адметнасці.

Адзначым, што адсутнічаюць пісьмовыя, іканаграфічныя і археалагічныя крыніцы па гісторыі адзення Быхаўшчыны ў дачыненні да часоў канца XIV – сярэдзіны XVII стст. З гэтай прычыны намі будзе разглядацца адзенне на падставе крыніц, якія маюць дачыненне непасрэдна да Быхава і закранаюць больш позні час.

Першая крыніца, у якой згадваецца адзенне, – “Наезд Нізовых казаков на город Быхов”. Так у 1590 г. сярод нарабаванага казакамі майна значыцца шмат элементаў адзення. Можна даведацца пра назву адзення, яго колер, паходжанне і матэрыял: армякі і жупаны мураўскія (мараўскае сукно), кажухі з аўчыны, пасы, рукавіцы мядзвежыя, сукманы люнскія (імпартнае сукно), ермякі сярмяжныя, шапкі, кашулі, шубы крытыя чорным фалюндушом (сукно сярдняй якасці) і падбітыя лісьім футрам, рантухи (шаль, вялікая хустка з нямецкага сукна), боты.

На адным з малюнкаў Л. Куўро сярэдзіны XVII ст., бачна, што быхаўчане апраналіся ў разнастайнае адзенне. На малюнку паказана як шляхта (магчыма, і хтосьці з Сапегаў), так і радавыя мяшчане і жаўнеры.

Фрагмент малюнка Л.Куўро сярэдзіны XVII ст.

Намалявана працэсія, якая складаецца з шляхціца, пажа і двух слуг. Шляхціц апрануты ў карычневую дэлію, падбітую мехам, сіні кунтуш, шапку з мехавой атарочкай, упрыгожаную пер’ем, пас выразна не праглядаецца, пры поясе – шабля, абуты ён у боты. У левай руцэ трымае кій, у правай – белыя пальчаткі.

За шляхціцам ідзе хлопчык, магчыма, паж. Апрануты ён у кунтуш каралавага колеру і абуты ў высокія скураныя чорныя боты. Служка таксама ўзброены клінковай зброяй.

Чалавек, які вядзе каня, апрануты ў кунтуш жоўтага адцення, сіняга колеру штаны, на нагах – боты. У зубах трымае белую галандскую люльку.

Вершнік на галаве носіць валяны ці скураны капялюш заходнееўрапейскай моды. Верхняя плечавая вопратка чырвонага колеру з галуннымі нашыўкамі падобна да жупана, але мае кароткі рукаў, што не характэрна для польска-беларускага адзення. Чалавек мае пас. На нагах – светлыя порты і высокія боты са шпорамі з калёсікам (рухомая частка шпоры, нагадвае зорку і не дае параніць каня).

У дудара на галаве еўрапейскі капялюш з шырокімі палямі, аздоблены пяром. На музыку – цёмна-сіняя куртка з галунамі ці гузікамі, апранутая паверх нейкага іншага адзення. Хутчэй за ўсё, гэта кунтуш паверх жупана. Сіняя куртка з галунамі можа быць і курткай-ментэ – адзеннем угорскіх наёмнікаў. На нагах жоўтыя штаны і боты.

Паляўнічы на качак апрануты ў еўрапейскае адзенне – зялёная куртка, сінія штаны ці панчохі з чырвонымі падвязкамі, капялюш з пяром і пас.

Група жанчын, якія мыюць на беразе Макранкі бялізну, апранутая ў спадніцы і нейкую плечавую вопратку.

Старонка з альбома Міхаэля фон Хейденрейха 1601–1612 гг.

Мылі бялізну і адзенне звычайна ў рацэ, адбівалі пранікам на кладах, ці спецыяльных плоскіх камянях, паласкалі ў шчолаку. Трэба адзначыць, што шчолак мог быць мясцовага паходжання, бо кампаненты для яго вырабу шырока распаўсюджаны ў ваколіцах Быхава і маюцца ў вольным доступе. У 1747 г. у Быхаве ўжо зафіксавана паташня – прадпрыемства для вырабу паташу (асноўны кампанент для вырабу шчолаку).

Жаўнеры-вартаўнікі на бастыёнах апрануты ў сіняе і чырвонае адзенне. Верагодна, у жупаны і дэліі.

Дзеці да 4-5 год насілі звычайныя доўгія кашулі. Потым, ужо насілі такое ж адзенне як і дарослыя.

Усе мяшчане насілі разнастайную бялізну, якая выраблялася з белага добрага палатна. Мужчыны – кашулі і порты, ці порткі – спецыфічныя штаны. Жанчыны апраналі кашулі, спадніцы ці порткі.

Важным элементам мужчынскага адзення быў пас – тканы, плецены, скураны. Тканыя паясы насілі і жанчыны, асабліва рознакаляровыя. На скураныя пасы рабіліся розныя накладкі і спражкі са шляхетных металаў. Да паса чаплялі зброю, кашалі-гаманцы, каліты, крэсіва.

Адным з паказальнікаў статусу тагачаснага чалавека была наяўнасць пэўных аксесуараў. Дакладна мы ведаем пра сыгнеты і каліты. Сыгнеты – гэта спецыфічныя пярсцёнкі з пячаткамі ці стылізаваныя пад іх ювелірныя вырабы. Яны насіліся на ўказальным пальцы правай рукі. Звычайна вырабляліся з медзі, бронзы, але былі і са срэбра і золата. Каліта – скураная торба-кашалёк, якая падвешвалася на пас і мела спецыфічны спосаб зачынення, а часам і запіралася на замок з ключом. Да аксэсуараў адносіліся і гузікі з зашпількамі для вопраткі (фібулы і спражкі) бо яны былі паказчыкамі заможнасці мешчаніна і шляхціца. Вырабляліся касцяныя, медныя, бронзавыя, срэбныя, з высакароднымі камянямі.

Што тычыцца прычосак і вусоў з бародамі, то тут існавалі пэўныя стэрэатыпы. Жанчыны ніколі не выходзілі “ў людзі” без прыбраных валасоў, ці то была заплеценая каса, ці валасы падбіраліся і мацаваліся шпількамі. Жанчыны пакрывалі галаву цалкам, а дзяўчаты – пакідалі адкрытай макушку. Галава пакрывалася разнастайнымі хусткамі, вуалямі і г.д. Лічылася, што ў распатланых жаночых валасах хаваецца чорт, альбо яна ведзьма, ці вядзе амаральны лад жыцця.

Мужчыны насілі прычоскі як зараз кажуць “пад гаршчок”, адпускалі доўгія чубы голячы ўсю галаву. Сталым мужчынам, асабліва сямейным, трэба было насіць шапкі. Гэта было і адзенне, і сацыяльна-эканамічны маркер.

Бароды і вусы насілі самыя разнастайныя, маглі і галіцца, але імкнуліся штосьці пакінуць. У тыя часы існавала прымаўка, якая захавалася і зараз на поўдні Польшчы і захадзе Украіны: “Barszcz bez mięsa – to zupa, męż bez wąsów – to dupa”. Таму сталыя і дарослыя мужчыны насілі вусы, ці бароды.

Прыкладна ў такое адзенне апраналіся быхаўскія мяшчане са сваімі жонкамі і дзецьмі. Так яны выглядалі ў сваёй штодзённасці.

 

Раман ГАЛЫНСКІ.

 

 

 

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024