Горад – герой 17 стагоддзя (Частка 1)

Усе чулі пра гарады-героі Вялікай Айчыннай вайны. Усе ведаюць пра Брэсцкую крэпасць-герой, абаронцы якой прынялі бой з пераважнымі сіламі праціўніка і працягвалі змагацца, нават калі фронт адкаціўся ад іх на сотні кіламетраў, а надзеі на ратаванне ўжо не было. Мы заслужана захапляемся ратнымі подзвігамі нашых дзядоў і памятаем іх. Аднак, у той жа час, мала хто чуў пра тое, што за 300 гадоў да 22 чэрвеня 1941 г. адзін невялікі беларускі горад здзейсніў подзвіг, годны прысваення ганаровага звання «Горад-герой». І гэта – горад Быхаў. Вось толькі званняў такіх у тыя часы не прысвойвалі.
15 траўня 1654 г. Маскоўская дзяржава (тады яна яшчэ не звалася Расіяй) пры падтрымцы ўкраінскіх казакаў развязала чарговую вайну з Рэччу Паспалітай за тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (далей – ВКЛ). У расійскай, а затым савецкай гісторыяграфіі гэту вайну звалі руска-польскай, што не адпавядае яе сутнасці. Бясспрэчна, маскоўскія і ўкраінскія войскі вялі баі і з польскімі падраздзяленнямі, аднак большасць гэтых сутычак мела месца ў Каралеўстве Польскім (у сучаснай Украіне). Разам з тым, асноўны тэатр ваенных дзеянняў размяшчаўся ў ВКЛ – на тэрыторыі сучаснай Беларусі. І бітвы з непрыяцелем у пераважнай большасці выпадкаў вяло войска Вялікага Княства.
Гэта вайна прынесла нечуваныя спусташэнні на нашу зямлю. У выніку баявых дзеянняў, а таксама выкліканых імі голада і хвароб ВКЛ страціла кожнага другога жыхара. Тэрыторыя цяперашняй усходняй Беларусі ператварылася ў папялішча. Многія гарады і мястэчкі былі сцёртыя з твару зямлі, у большасці выпадкаў – разам з насельніцтвам.
Традыцыйна, Рэч Паспалітая да вайны аказалася не гатовая, хоць кіраўніцтва дзяржавы пра падрыхтоўку да яе свайго ўсходняга суседа выдатна ведала. «Эліта» дзяржавы – шляхта і магнаты (апошнія – за рэдкім выключэннем) лічылі за лепшае балакаць на соймах і будаваць падкопы адзін супраць другога. Пра вайну яны і чуць не жадалі. Найбольш красамоўным сведчаннем злачыннай нядбайнасці кіруючых вярхоў з’яўляецца той факт, што Смаленск, званы «брамай у Вялікае Княства Літоўскае», да ўдару асноўных сіл непрыяцеля стаў гатовіцца толькі за пяць месяцаў да пачатку яго аблогі. Аднак гэтага часу для горада было вельмі мала. Вось што адзначалася ў складзеным тады інвентары Смаленска: «Гэтая памежная крэпасць на працягу 20 гадоў заставалася без усялякага догляду; абодва валы …былі цалкам зрытыя; крэпастны мур у многіх месцах да зямлі меў расколіны такія вялікія, што праз некаторыя мог свабодна пралезці халоп. Два кавалкі сцяны забітыя глінай, залеплены граззю і зверху пабелены». А з 34 вежаў толькі 10 былі ў нармальным стане.
Для бліскучай перамогі над войскам маскоўцаў і іх хаўруснікаў украінскіх казакаў, якое налічвала 60-80 тысяч жаўнераў, мудрая шляхта дазволіла павялічыць армію ВКЛ аж да 15 тысяч чалавек. І гэта пры колькасці насельніцтва ў 4,5 мільёны! Акрамя таго, у Вялікім Княстве нават вялікага гетмана (камандуючага войскамі) не прызначылі. Чарговы сойм Рэчы Паспалітай, які быў павінен вырашыць нарэшце гетманскае пытанне, збярэцца ў Варшаве аж 9 чэрвеня. Пры гэтым толькі 18 чэрвеня Януш Радзівіл атрымае ад караля булаву вялікага гетмана. Фактычна праз тры тыдні пасля пачатку вайны.
Аднак, не ўсе ў Рэчы Паспалітай спадзяваліся на волю лёсу. Некаторыя магнаты актывізавалі працы па ўмацаванні прыватных гарадоў-крэпасцей. Сярод іх быў Казімір Леў Сапега, які завяршыў уладкаванне абарончых збудаванняў свайго горада Старога Быхава. У выніку гэтага да сярэдзіны ХVІІ стагоддзя Быхаў уяўляў сабою класічны прыклад заходнееўрапейскага горада-крэпасці Эпохі Адраджэння, абнесены рвом і валам з бастыёнамі, з каменным замкам і велізарнай цэнтральнай плошчай для размяшчэння войскаў. Быхаў атрымаў артылерыю, а таксама ўласную «людвісарню» – гарматную майстэрню, якая дазваляла вырабляць зброю і боепрыпасы. Такім чынам, гэты горад быў гатовы ўступіць у схватку з праціўнікам і паказаць свой характар, што ён з гонарам і зрабіў: пасля пачатку вайны на працягу 2,5 гадоў з невялікімі перапынкамі, знаходзячыся ў тыле ворага, быхаўцы гераічна абаранялі свой горад, перашкаджаючы праціўніку развіваць наступ. На такі ўчынак ва ўсходняй частцы ВКЛ здольным аказаўся толькі адзін горад-герой Быхаў. Але аб усім па парадку.
У канцы траўня 1654 г. армія Маскоўскай дзяржавы распачала баявыя дзеянні супраць ВКЛ. Гэта армія складалася з трох груповак. Першая групоўка ваяводы князя Шарамецева налічвала каля 15 тысяч чалавек і пачынала наступ з Вялікіх Лук на Невель, Полацак, Віцебск ды іншыя гарады Падзвіння. Паўднёва-заходняя групоўка такой жа колькасці пад камандай ваяводы князя Трубяцкога мусіла рушыць з Бранску на Рослаў, Мсціслаў, Барысаў. Цэнтральнай групоўцы, сабранай у Маскве, адводзілася галоўная мэта: авалодаць стратэгічнай фартэцыяй, Смаленскам. Гэтае злучэнне налічвала каля 40 тысяч ратнікаў. Кіраваць ім браўся сам цар – Аляксей Міхайлавіч. Для дапамогі маскоўскаму войску, казацкі гетман з Украіны Багдан Хмяльніцкі выслаў на Беларусь больш за 14 тысяч казакоў Нежынскага, Чарнігаўскага і Старадубскага палкоў на чале с наказным гетманам Іванам Залатарэнкам. Казакам даручалася дзейнічаць уздоўж Дняпра і Сажа – ударыць у фланг непрыяцелю, захапіць Гомель, Чачэрск, Прапойск, Стары Быхаў, Магілёў. Казакі планавалі стварыць на захопленай тэрыторыі казацкую адміністрацыю і з цягам часу далучыць паўднёва-усходнюю Беларусь да Украіны. Гэтыя планы затым прывядуць да ўзброенана сутыкнення казакаў і маскоўскіх войскаў.
Вайна раскалола ВКЛ на тры лагеры: частка насельніцтва, верная сваей краіне са зброяй у руках устала на абарону дзяржавы, іншыя з пачуцця помсты за рэлігійны прыгнёт з боку каталіцкіх вярхоў, а таксама з-за жадання захаваць сваё жыццё ці маёмасць перайшлі на бок маскоўцаў, а трэція «запісаліся» у шэрагі ўкраінскіх казакоў. Усе тры лагеры зацята знішчалі сваіх супернікаў, а таксама ўсіх тых, хто мог мець (нават у будучыні) хоць нейкае стаўленне да падтрымкі апанентаў. Так, напрыклад, выразаліся цэлыя вёскі, у якіх «палітычныя праціўнікі» маглі атрымаць, у тым ліку сілай, ежу і фураж.
Маскоўскія войскі і казакі ўжывалі крывавую, але дзейсную тактыку ўзяцця гарадоў: у выпадку, калі насельніцтва горада не здавала яго дабраахвотна і не прыносіла прысягу вернасці Аляксею Міхайлавічу, то салдаты армій уварвання пасля захопу насельнага пункта ўсіх яго жыхароў, уключаючы старых і немаўлят, «выразалі», а горад – спальвалі. Гэта доля спасцігла Мсцілаў, Брэст і шматлікія іншыя гарады ВКЛ. Пры гэтым на канфесію людзей нихто не глядзеў: знішчаліся праваслаўныя, уніаты, каталікі і іудзеі, хаця пасля далучэння Беларусі да Расійскай Імерыі гэту вайну назавуць «рукой дапамогі прыгнечанаму братэрскаму праваслаўнаму народу». Акрамя таго з захопленых земляў углыб Масковіі вывозіўся «ненадзейны элемент» – катэгорыі насельніцтва, якія ў будучыні маглі падняць мяцеж супраць новай адміністрацыі. Усё гэта пекла дапаўнялі марадзёрскія дзеянні ўсіх трох ваюючых бакоў. Пры гэтым стаўленне арміі ВКЛ да свайго насельніцтва ў большасці выпадкаў не моцна адрознівалася ад паводзін ворагаў. Менавіта таму многія гарады, такія як Магілёў, здаваліся на літасць захопнікаў, а затым, баючыся адплаты, адбіваліся ад шалёных нападаў войска Вялікага Княства. Таму ніхто ў той страшны час не чакаў гераічных учынкаў з боку звычайнага правінцыйнага горада, да якога няўмольна набліжаўся вогненны смерч вайны.
13 жніўня пасля аблогі, якая доўжылася больш як паўтара месяца Гомель адкрыў сваю браму казакам І. Залатарэнкі. Гомельскі гарнізон, які пераможцы хацелі знішчыць, уратаваўся – уцёк у Стары Быхаў. Пасля Гомеля казакі працягнулі наступ на поўнач і 29 жніўня захапілі Чачэрск. Пры гэтым «противных мечю предали, а иных, на слезы их смотря, живых оставили». Некалькі дзесяткаў вайскоўцаў з чачэрскага гарнізона, таксама як гомельцы, уцякалі да Старога Быхава, але іх усіх перабілі перад самым Быхавам. У палон захапілі аднаго князя Тышкевіча, праз якога «рыцерев добрых немало полегло», і адаслалі цару. Тады ж казакамі быў захоплены Прапойск. Новы Быхаў без бою прыняў прысягу на вернасць цару.
У ХVІІ ст. Новы Быхаў належыў сям’і Слушкаў, якія хоць і былі найбуйнешымі землеўласнікамі на Паўднёвай Беларусі, але не забяспечылі належныя сілы для абароны сваёй маёмасці. Абмежаваная ў грашовых сродках, у 1654 г. сям’я не наняла ніводнага прыватнага аддзела. Калі выявілася, што ў Новы Быхаў не будуць скіраваны дадатковыя войскі, яго абаронцамі зрабіліся, апрача мяшчан, толькі навакольная шляхта ды сяляне. Гэта цалкам пазбавіла насельніцтва жадання наладзіць які-ніякі супраціў захопнікам.
Прыкладна ў гэты ж час аналагічны «подзвіг» здзейсніў Магілёў: горад здаўся на ліасць маскоўскіх перабежчыкаў.
Здавалася, пераможнае шэсце ворага нішто не можа спыніць. Аднак 29 жніўня наступ казакаў спатыкнуўся аб Стары Быхаў, жыхары якога разам з валашчанамі аказалі праціўніку зацяты супраціў. З гэтага дня пачалася шматмесячная эпапея абароны горада-героя ХVІІ стагоддзя са знясільваючымі аблогамі, разлютаванымі штурмамі і мудрагелістымі інтрыгамі. З гэтага дня быхаўцы напісалі гісторыю, якую пасля тых падзей яшчы многія дзесяцігоддзі памяталі расіяне і дагэтуль на забыліся палякі, але якую, нажаль, зусім не ведаюць цяперашнія жыхары гэтага горада.

Юрый Шкапляроў,
дацэнт кафедры
ўгалоўнага працэсу і крыміналістыкі Магілеўскага вышэйшага каледжа  МУС Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024