У нататнік падарожніку: як пазбегнуць “хваробы руху”

Транспартнае ўкалыхванне (ці, як яго яшчэ называюць, “хвароба руху”) здольнае азмрочыць любую паездку. Акрамя таго, яно можа ўказаць на наяўнасць якога-небудзь схаванага захворвання. Таму, калі паездкі ў транспарце ператварыліся для вас у пакуту, абавязкова прайдзіце комплекснае медыцынскае абследаванне. Хоць універсальным метадам лячэння медыцына цяпер не валодае, усё ж існуюць рэкамендацыі, здольныя палегчыць праявы хваробы.

– Прамежак паміж прыёмамі ежы і паездкай павінен быць не менш чым 1,5—2 гадзіны. Ежа павінна быць лёгкай, але ў той жа час каларыйнай. Перад доўгімі паездкамі не піце натуральнае малако і моцнагазаваныя напоі.

– Перад паездкай можна выпіць таблетку. Але выбар фармакалагічнага прэпарату залежыць ад ступені ўкалыхвання і формы хваробы, працягласці паездкі і індывідуальнай адчувальнасці да лекавага сродку. Ідэальны варыянт, калі цуда-таблетку падбярэ доктар у спецыяльнай медыцынскай установе.

– Напярэдадні паездкі неабходна добра адпачыць, прыняць заспакаяльны ці снатворны сродак. Пры гэтым варта пазбягаць ужывання спіртных напояў, а таксама максімальна абмежаваць курэнне.

– Падчас паездкі лепш сядзець тварам наперад па ходу руху. Калі вам не падабаецца мільгаценне прадметаў за акном, то лепш заплюшчыць вочы і заняць зручную позу, адкінуўшы крэсла максімальна назад. Важна не перагравацца і не пераахалоджвацца падчас паездкі.

– Вельмі эфектыўнай з’яўляецца вестыбулярная трэніроўка. Самастойнае выкананне такіх практыкаванняў, як вярчальныя і ківальныя рухі галавой, можа павысіць устойлівасць чалавека да ўкалыхвання.

– Акрамя таго, варта ўлічваць, што ў розных транспартных сродках трэба прытрымлівацца сваіх правілаў. Як перанесці авіяпералёт, паездку ў аўтобусе і падарожжа на параходзе без непрыемных наступстваў? Парады на гэты конт асабліва актуальныя ў час сезона адпачынкаў.

Доўгі авіяпералёт — няпростае выпрабаванне для арганізма. Пахадзіць у самалёце і размяцца асабліва не атрымаецца. Акрамя таго, як кажуць сасудзістыя хірургі, у салоне самалёта ўтвараецца не вельмі карысны мікраклімат. Нізкі ціск у самалёце садзейнічае застою ў крыві, а сухое паветра абязводжвае арганізм, з-за чаго кроў гусцее. Гэта можа, пры пэўнай схільнасці, выклікаць праблемы з вянозным кровазваротам: утварэнне тромбаў і нават — у асабліва цяжкіх выпадках — закупорку вен. Спецыялісты называюць гэты стан “сіндромам падарожніка”, ці “самалётным трамбозам”.

Таму рэкамендуецца, седзячы ў крэсле, не класці нага на нагу. Гэта дапаможа пазбегнуць залішняга ціску на вены, не будзе застою крыві ў сасудах ног. Тым, хто ўжо мае праблемы з венамі і згусальнасцю крыві, абавязкова трэба падчас палёту надзяваць калготкі, панчохі ці шкарпэткі з антытрамбозным эфектам, выкарыстоўваць для падтрымання вен на нагах эластычны бінт. Перад палётам прыміце чвэрць таблеткі аспірыну.

Вельмі стамляюць аўтобусныя паездкі. Турыстам даводзіцца часам сядзець па 10-16 гадзін, ад чаго дарога пераўтвараецца ў пакуту. Таму, збіраючыся ў паездку, апранайцеся ў мяккую эластычную вопратку без мулкіх рамянёў і лямак. Лепшы варыянт — баваўняны трыкатаж.

Калі не спіце, старайцеся абыходзіцца без падлакотнікаў, каб як мага часцей мяняць позу і па чарзе даваць нагрузку на розныя мышцы спіны.

Прасіце вадзіцеля мінімум раз у дзве гадзіны рабіць 10-гадзінны перапынак, каб можна было выйсці з аўтобуса і размяцца. Разам з тым, гэта добрая прафілактыка прыступаў “марской хваробы”.

Ёсць спецыяльныя падушачкі для таго, каб спаць седзячы. Тады ў час сну галава не падае на плячо, а мышцы шыі атрымліваюць магчымасць адпачыць.

Калі вас укалыхвае, не ешце перад паездкай на параходзе тлустага і салодкага. Лепш адпраўляйцеся ў дарогу напаўгалодным, пачаставаўшы сябе толькі салатай з садавіны ці гародніны.

Заўсёды трымайце пад рукой сродкі ад укалыхвання (авія-мора, аэрон, фенацін), прымайце іх па інструкцыі.

У дарозе піце дробнымі глыткамі халаднаватую мінералку ці адвар мяты.

Адолець прыступ млоснасці дапамогуць пахі апельсіна, мандарына, гваздзікі.

Вольга Шаўко, Звязда

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024