Работнікі Быхаўскага РАНС прынялі ўдзел у сустрэчы з насельніцтвам аграгарадка Глухі
Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у сустрэчы з насельніцтвам аграгарадка Глухі Глухскага сельскага выканаўчага камітэта.
Дарослае насельніцтва вёскі сабралася ў сельскім доме культуры. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Максім Кулажын расказаў удзельнікам сустрэчы аператыўнае становішча на тэрыторыі раёна, надаўшы час кожнаму пажару і падрабязна спыніўся на праблематыцы пакідання дзяцей без нагляду.
Па завяршэнні мерапрыемства прысутным былі дадзены адказы на зададзеныя пытанні, распаўсюджаная навучалая наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС Рэспублікі Беларусь.
Старэйшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Сяргей Ісаенка