У Быхаўскім музеі праходзіць выстава работ народнага майстра РБ Лізаветы Чырвонцавай

У Быхаўскім музеі праходзіць выстава работ народнага майстра РБ Лізаветы Чырвонцавай

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава работ народнага майстра Рэспублікі Беларусь Лізаветы Чырвонцавай. У яе экспазіцыі прадстаўлены дваццаць восем выцінанак — ажурных выразак з чорнай, белай і каляровай паперы.

Майстрыха з’яўляецца прадстаўніком творчай сямейнай дынастыі. Яе маці, Вікторыя Мікітаўна, якой, на вялікі жаль, ужо няма на гэтым свеце, некалі выкладала на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага. А сёння тут вучыць маладыя таленты і дачка — Лізавета Львоўна.

На Магілёўшчыне ж Лізавета Чырвонцава дэманструе свае работы ўпершыню. Быхаўшчыну абрала не выпадкова. Яе бабуля, Ірына Арцёмаўна Андросава, родам з вёскі Грудзінаўка. Таму выстава і называецца “Позірк мінулага”, бо некаторыя выцінанкі ілюструюць даўнія ўспаміны нашай зямлячкі.

Возьмем, да прыкладу, творчую работу “Грудзінаўскі палац”. Бабуля некалі распавядала, што на паненак Талстых было заўсёды прыемна глядзець. Характар дзяўчаты мелі лагодны, таму простыя людзі паважалі за гэта, нярэдка захапляліся іх незвычайнымі задумкамі.

Аповяд бабулі пра незвычайны шкляны мост, праз які можна было ўбачыць рыбак у вадзе, і цяпер здзіўляе таленавітую ўнучку, якая спачатку ўспрымала яго як цікавую байку, але пачала верыць у яго сапраўднае існаванне, калі даведалася, што пані Аляксандра Рыгораўна мела ўласны шклозавод. Да таго ж, яна засталася ў памяці як наватарка і вельмі руплівая асоба: пабудавала бальніцу, запрасіла лепшых дактароў, адкрыла школу. Бабуля майстрыхі ў гэтай школе правучылася чатыры гады і была вельмі здольная ў вучобе. А потым маці не пусціла дачку вучыцца на пяты год, бо трэба было дапамагаць працаваць па гаспадарцы.

Выцінанка “Панскія яблыкі” нагадвае той далёкі час, калі дзяўчынак запрашалі палоць агароды, працаваць у цяпліцах, за што плацілі невялікія грошы. Там вырошчвалі нябачаныя дагэтуль памідоры, што на той час для малых было сапраўднай экзотыкай.

Выклікае цікавасць “Скрадзены човен”. Тым болей, што пачутую гісторыю наўрад ці можна неяк падцвердзіць, але… Возера каля панскай сядзібы вабіла мясцовых жыхароў сваёй незвычайнай прыгажосцю. Вакол яго раслі экзатычныя для нашых мясцін расліны, дрэвы.  Аднойчы вясковы хлопец Міхась Лынькоў, які з гадамі стаў знакамітым беларускім народным пісьменнікам, прапанаваў дзяўчатам пакатацца на чаўне па тым возеры, затым нарваць кветак. Скраўшы човен, яны з ахвотаю каталіся па возеры, пакуль іх не ўбачыў панскі ляснік. На беразе ён хацеў пакараць іх, але дзяўчаты, стоячы на каленях, моцна плакалі, прасілі адпусціць. Хлопец жа нібыта нізка кланяўся і ўсё паўтараў: “Пан, вінаваты!”. Калі дзяўчаты пачулі, як ён паўтарае адно і тое ж, ім стала смешна,  яны праз слёзы пачалі смяяцца. А “пан”-ляснік вырашыў, што дзевак са страху апанавала істэрыка, пачаў іх суцяшаць, а потым адпусціў. А вось хлопцу бізуны атрымаць усё ж давялося.

На выставе прадстаўлена вельмі яркая работа з чырвонай, чорнай і залатой паперы “Св. Жэнеўева і цмок”, у якой майстрыха здолела перадаць атмасферу старажытнага славянскага паганства, а чорна-белыя фотаздымкі з сямейнага архіва ператварыліся, дзякуючы старадаўняй тэхніцы, у сучаснае, актуальнае мастацтва.

Сёння выцінанкі Лізаветы Чырвонцавай знаходзяцца ў фондах Мінскага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка – музея “Заслаўе” Мінскай вобласці, Дамадзедаўскага гісторыка-мастацкага музея Маскоўскай вобласці Расіі, этнаграфічнага музея-сядзібы Адама Петраўскаса Літвы, а таксама ў асабістых калекцыях у Польшчы, Германіі, ЗША, Японіі.

—Ажурныя выразкі розных народаў прыкметна адрозніваюцца, але майстры выразання ў старажытнасці і цяпер прытрымліваюцца двух галоўных кампазіцыйных прынцыпаў — сіметрыі і раўнавагі. Напрыклад, японскае кірігамі — мастацтва вырабу фігурак і паштовак з паперы з дапамогай нажніцаў, — тлумачыць Лізавета Львоўна.

Суразмоўца паведаміла таксама, што спрабуе сабраць інфармацыю пра свайго дзядулю Мікіту Сяргеевіча Самсонава, ураджэнца вёскі Азяраны Рагачоўскага раёна. Маці казала ёй, што той быў поўным Георгіеўскім кавалерам і загінуў у руска-японскую вайну ў 1905 годзе.

Выстава “Позірк мінулага” здзіўляе выразным творчым аўтарскім почыркам. Кожны, хто наведае яе, нацешыцца незвычайнай прыгажосцю выцінанак, якія хаваюць у сабе нейкі таемны і нават містычны сэнс.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024