На Быхаўшчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню!»
На Быхаўшчыне працягваецца рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню!». Работнікі Быхаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з выхаванцамі дзіцячага садка №4 “Каласок” горада Быхава.
У ходзе акцыі інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Яўген Дземідзенка распавёў дзецям аб правілах бяспекі дома, на вуліцы, нагадаў пра прычыны ўзнікнення пажараў і паводзінах у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый. Больш дэталёва былі закрануты тэмы адпачынку і правілы бяспечных паводзін на вадзе і пры наведванні лясных масіваў.
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС
Яўген Дземідзенка