На Касцюкоўшчыне прайшоў V рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”

На Касцюкоўшчыне прайшоў V рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”

18 мая на апетай у вершах, песнях і паданнях Касцюкоўшчыне прайшоў V рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, на які з’ехаліся творцы, калектывы мастацкай самадзейнасці, а таксама індывідуальныя выканаўцы з самых розных куткоў Магілёўскай вобласці. І не толькі.

У той сонечны дзень на плошчы каля летняга амфітэатра горада Касцюковічы і ў скверы насупраць яе было шматлюдна як николі. З ранняга ранку тут ладзіліся тэматычныя літаратурныя выставы, выставы вырабаў народных умельцаў, якія потым прапаноўвалі пакупнікам набыць, і ўсяго таго, што заўжды ўпрыгожвае свята такога маштабу. А бліжэй да 11 гадзін плошчу запоўнілі гараджане, госці, паколькі менівіта ў гэты час намячалася ўрачыстае адкрыццё вялікага культурна-масавага мерапрыемста. Яно пачалося роўна ў вызначаны час літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Натхнення ліра”, прысвечанай вершам слыннага, але, на вялікі жаль, дачасна пайшоўшага ў лепшы свет паэта-земляка з вёскі Бялынкавічы Алеся Пісьмянкова.

Ён ранкам падкову знайшоў у расе,
Шчасліўчык, адораны лёсам,
І кожны падумаў: дамоў панясе!
А ён — шпурлянуў у нябёсы:
“Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!”.

Своеасаблівым працягам гэтых філасофскіх радкоў стала кароткае выступленне старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Дзмітрыя Малашанкі, які нагадаў прысутным, што тутэйшая зямля вядома не толькі сваімі дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. Яна багатая прыгожымі пейзажамі і гераічнай гісторыяй, культурнымі традыцыямі і таленавітымі людзьмі, бо тут нарадзіліся народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў, народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў, вядомыя паэты і пісьменнікі Аляксей Русецкі, Алесь Пісьмянкоў, Васіль Хомчанка, Леанід Левановіч, мастак Антон Бархаткоў. Сёння іхнія набыткі прымнажаюць іншыя творчыя людзі, ураджэнцы раёна.

Тым часам дэлегацыя гасцей на чале з намеснікам старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Ірынай Петрусевіч і старшынёй Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Казекам адпраўляецца ў вёску Бялынкавічы, дзе насупраць бацькоўскай хаты Алеся Пісьмянкова знаходзіцца ўсім вядомы гісторыка-культурны аб’ект “Пісьмянкоў луг”. Тут у гонар паэта ўстаноўлены вялізны камень-валун, на які творцы ўсклалі кветкі, паразмаўлялі затым з мясцовымі жыхарамі і першай настаўніцай Алеся Уладзіміравіча — Тамарай Іванаўнай Мухарэўскай.

Затым усе перамясціліся бліжэй да імправізаванай сцэны, дзе школьнікі ўзнёсла пачалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!”. І ў гэты ж час над лугам, побач з плыткаю ракою Бесядзь, у бяздоннай сіняве нябёсаў закружлялі два буслы. Асабіста мне адразу ўспомнілася другое такое рэгіянальнае свята ў 2012 годзе, калі недзе пасля 15 гадзін на абсалютна чыстым блакітным нябесным шоўку з’явілася раптам правільнай формы падкова з белых пёрыстых аблачын і праз колькі хвілін трансфармавалася ў літару “а”. Паблізу яе тады таксама з’явіліся аднекуль два буслы. Што гэта, простае супадзенне? Наўрад. Такая з’ява, на мой погляд, вельмі знакавая.

Мерапрыемства праходзіла як на лузе ў Бялынкавічах, так і ў саміх Касцюковічах. У гарадскім скверы працавалі бібліятэчныя выставы-прэзентацыі і майстар-класы рамёстваў. Там жа дзейнічалі тэатральныя пляцоўкі з удзелам аматарскіх тэатральных калектываў — пераможцаў і ўдзельнікаў абласнога агляду-конкурсу тэатральных калектываў, інтэрактыўная літаратурная пляцоўка.

Бліжэй да амфітэатра прыцягвала ўвагу людзей вялікая музейная выстава “Літаратурнае наследдзе Касцюкоўшчыны” і выстава дзіцячых малюнкаў “Вобразы малой радзімы”, бо тут была магчымасць даведацца не толькі пра сталых творчых асоб Прыбяседскага краю, а і пра тых, хто толькі пачынае сваю творчую дзейнасць як у літаратуры, так і ў жывапісу.

Задзейнічаны быў раённы цэнтр культуры, дзе прайшоў конкурс аўтарскай песні. У дзіцячай школе мастацтваў прайшлі традыцыйныя “Пісьмянкоўскія паэтычныя чытанні”, якія распачаў ужо ўпамянёны Алесь Казека. Ён, а таксама аўтар гэтага артыкула, паэты Андрэй Зубрыцкі з Хоцімска і Аляксандр Ясеў з Магілёва, паэткі Вольга Бялова і Валянціна Габрусева з гэтага горада, Ларыса Вырко з горада Століна Брэсцкай вобласці, паэты са Смаленскай вобласці Расіі, празаік і блізкі сябра Алеся Пісьмянкова — Віктар Патапенка з горада-героя Мінска, іншыя майстры прыгожага пісьменства. Дарэчы, мы з Віктарам Уладзіміравічам — аднавяскоўцы. Праўда, наша вёска Калодзецкая так пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі, што яе жыхароў неўзабаве адсялілі ў спецыяльна пабудаваны пасёлак. Але акурат тады Віктар з Алесем разам прыязджалі ў вёску. І паэт пасля напісаў шчымлівы верш, які нельга чытаць без хвалявання нават зараз, праз тры дзесяткі гадоў.

Ах, якая вада ў Калодзецкай,
Хоць бяры ды на продаж вязі!
Калі вып’еш —
Душа амалодзіцца,
Калі вып’еш —
Яшчэ папрасі!
Гэта з маленства мне помніцца,
Гэта адтуль прыплылі галасы,
Гэта ходзіць мая бяссонніца
Ля чарнобыльскай паласы.
Дзе не сеецца, не малоціцца,
Дзе ніколі ніхто не народзіцца.
Што ж ты,
Сэрца,
Калоцішся
Ля пустога калодзежа?

Даўно няма нашай з Віктарам вёскі, нашага Алеся Уладзіміравіча, але застаўся ягоны выдатны “Арытмічны верш”, пасля якога праз пэўны час напісаў свой напоўнены болем, смуткам верш пад назваю “Вёска” і я.

Слухаючы цяпер вершы розных аўтараў, прысвечаныя роднай Беларусі, 75-годдзю яе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і сваёй малой радзіме адразу ўзгадваю лірычныя пісьмянкоўскія радкі.

Да вытокаў, да вытокаў
Мы вяртаемся штодзень,
Бо аблокі так высока
Больш не плаваюць нідзе.
Мы на лес глядзім вячысты,
Светлай молімся вадзе,
Бо душа такою чыстай
Не бывае больш нідзе.
Ад былінкі да дзяўчынкі
Свет напоўнены красой:
То засвеціцца смяшынкай,
То расчуліцца слязой…

Свята, тым болей творчае, не дае нікому сумаваць. Далёка чуваць вясёлую музыку, песні. Працуюць выстава-продаж друкаваных выданняў Магілёўскай вобласці, кніжны гандаль, гандлёвыя рады, атракцыёны для дзятвы.

На прасторнай сцэне амфітэатра несупынна паказваецца насычаная канцэртная праграма “Песні роднай зямлі”, якую ажыццяўляюць творчыя калектывы не толькі Касцюковіцкага, а і Клімавіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага, Горацкага, Мсціслаўскага, Дрыбінскага, Магілёўскага раёнаў. Іх пералік далёка не поўны, паколькі было што паказаць таксама, і яны паказалі, калектывам Асіповіцкага, Клічаўскага, Быхаўскага, Шклоўскага і нават самага аддаленага Глускага раёна.

Недзе ў 17 гадзін у амфітэатры распачалася вечарына паэзіі і музыкі “Крыніцы душы”, пад час якой узнагароджвалі пераможцаў праведзеных конкурсаў паэзіі, аўтарскай песні, мастацкіх выстаў і бібліятэчных выстаў-прэзентацый.

Выступалі ганаровыя госці, у ліку якіх знаходзіліся дырэктар Магілёўскага навуковага метадычнага цэнтра культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў, дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна Ілона Сарокіна, а таксама пераможцы і дыпламанты названых конкурсаў, узорнага харэаграфічнага ансамбля “Вясна” Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, народнага харэаграфічнага ансамбля “Алеся” Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Завяршыўся ж V рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”, якому даўно пара надаць статус абласнога фестыфалю, вячэрняй эстрадна-забаўляльнай праграмай “Мы разам!” з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў ад прехаўшых сюды амаль усіх сельскіх раёнаў Магілёўскай вобласці.

Мікола ЛЕЎЧАНКА,
першы лаурэат літаратурнай прэміі
імя Алеся Пісьмянкова
Магілёўскага абласнога
аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

 

Последние новости

В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Установлен порядок перечисления средств, заработанных на республиканском субботнике

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД обеспечит правопорядок на селе

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024