У Быхаўскім музеі праходзіць выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай ССР

 

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць выстава, прысвечаная 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай ССР. З гэтай нагоды варта сказаць, што фарміраванне беларускай дзяржаўнасці стала вельмі важнай падзеяй ў гісторыі нашай краіны, якая праходзіла ў складаных геапалітычных умовах.

Першы Усебеларускі з’езд быў скліканы ў снежні 1917 года пры фінансавай падтрымцы і з дазволу ўрада Савецкай Расіі. У адпаведнасці з заключаным пагадненнем да абранага органу і павінна была перайсці ўся паўната ўлады на тэрыторыі Беларусі. Але кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту I Усебеларускі з’езд разагнала, а згодна з Дэкрэтам Уладзіміра Ільіча Леніна ад 31 студзеня 1918 года сфарміравалі Беларускі нацыянальны камісарыят, які ўзначаліў Аляксандр Чарвякоў.

Белнацкам разам з беларускімі секцыямі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) вёў актыўную палітычную і культурна-асветніцкую работу сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі. Яго прадстаўнікі адкрывалі беларускія школы і клубы, дапамагалі бежанцам, бралі на ўлік беларускія арганізацыі і ўстановы, эвакуіраваныя падчас Першай сусветнай вайны, выдавалі літаратуру на беларускай і рускай мовах.

21-23 снежня 1918 года ў Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП (б), на якой прызналі неабходнасць стварэння Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і абралі Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП (б). А ўжо 30 снежня ў Смаленску пачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП (б), якая абвясціла сябе І з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

1 студзеня 1919 года быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі, а па радыё абвешчаны яго Маніфест.

Зараз у музеі выстаўлены з уласных фондаў цікавыя артэфакты, розныя фотаздымкі і дакументы савецкага перыяду гісторыі нашай малой радзімы. Прыцягваюць увагу стары здымак работнікаў Быхаўскага кансервава-агароднінасушыльнага завода, а таксама пасведчанне Героя Сацыялістычнай Працы Уладзіміра Антонавіча Скалубы. У 1945-1951 гадах ён быў трактарыстам Лудчыцкай МТС, а праз тры гады ўзначаліў механізаванае звяно па вырошчванню бульбы ў калгасе «Беларусь» з цэнтральнаю сядзібаю ў вёсцы Лудчыцы. І атрымліваў высокія ўраджаі другога хлеба многія гады.

Названая выстава падзелена на некалькі тэматычных блокаў, якія наглядна апавядаюць аб этнаграфіі Быхаўшчыны, мастацтве і літаратурнай творчасці землякоў, турыстычнай скіраванасці, а таксама аб цяжкіх гадах Вялікай Айчыннай вайны.

Напрыклад, прадстаўлены лепшыя карціны земляка і мастака Паўла Хайкіна, кнігі пісьменніка, публіцыста, аднаго з заснавальнікаў навуковай школы беларускай журналістыкі, доктара філалагічных навук, прафесара і заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Стральцова, манаграфіі літаратурнага крытыка і літаратуразнаўца, член-карэспандэнта НАН Беларусі  пісьменніка Міхася Мушынскага. Абодва яны таксама ўраджэнцы Быхаўшчыны.

Выклікаюць цікавасць фрагменты зброі, ваенная амуніцыя, а таксама сувеніры з Балгарыі, бо наш Быхаў многія гады з’яўляўся горадам-пабрацімам балгарскага горада Дранава, казахскі нацыянальны касцюм, многія іншыя цікавыя рэчы.

Галоўнымі наведвальнікамі тэматычнай выставы сталі навучэнцы гарадскіх і сельскіх школ, але не цураюцца яе дарослыя быхаўчане, госці нашага горада.

Сяргей Леўчанка.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

МНС: о фактах выплаты зарплаты в конвертах следует сообщать по телефону 189

12 июля 2025
Читать новость
В МИРЕ

Смена подхода Трампа по Украине может быть частью стратегии

12 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Беларусь готова сотрудничать с Молдовой и восстанавливать утраченное за последние годы

12 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как стремление подзаработать привело к 12 годам лишения свободы

12 июля 2025
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Директор ЖКХ в премиях, а работники — в долгах!

12 июля 2025
Читать новость
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Почему алкоголь на природе может быть опасен

12 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем