Інспектар Быхаўскага РАНС сустрэўся з вучнямi Грудзiнаўскай школы
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з вучнямi Грудзiнаўскай школы.
У школьным узросце многія важнейшыя жыццёвыя пазнаннi, у тым ліку і навыкі пажарнай бяспекі, прышчапляюцца на аснове ўзаемадзеяння вучня i настаўнiка , дзе ў найбольшай ступені праяўляецца актыўнасць дзяцей. Навучанне супрацьпажарным правілам праводзіцца ў непарыўнай сувязі з агульным выхаваўча-адукацыйным працэсам, як падчас заняткаў, так і пры правядзенні самастойнай дзейнасці, спартыўных мерапрыемств і акцый.
За час сустрэчы пры правядзенні гутарак, тэматычных конкурсаў, віктарын, вучні змаглі,адказаць на пытанні работніка МНС, успомніць, што такое бяспека і як паводзіць сябе ў любой надзвычайнай сітуацыі.
Не абышлося без падарункаў – удзельнікам акцыі дасталіся пазнавальныя кнігі пра бяспеку.
Iнспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Быхаўскага РАНС
Яўген Дземідзенка