У брэсцкім Іванава прайшоў Дзень беларускага пісьменства

У брэсцкім Іванава прайшоў  Дзень беларускага пісьменства

У юбілейны дваццаць пяты раз адзначыла гэта свята Беларусь. Ужо чвэрць стагоддзя на дзяржаўным узроўні наша айчына ўшаноўвае літаратурнае мастацтва і мастакоў, якія пакідаюць пасля сябе бясцэнную спадчыну. Хроніка галоўных з больш чым 80 мерапрыемстваў першых восеньскіх выхадных – у наступным матэрыяле.

Пачатак

Рэдкі выпадак: на школьныя ўрачыстасці з нагоды першага верасня прыязджае міністр. Для іванаўскай школы № 4 сёлета такі выпадак стаў рэальнасцю – вучняў, педагогаў і бацькоў віншаваў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Так пачаліся святочныя мерапрыемствы ў Іванава.

Выбар старта Дня пісьменства менавіта ў гэтай школе невыпадковы. Равесніца самога свята, яна адзіная з гарадскіх школ брэстчыны, дзе заняткі выкладаюцца выключна па-беларуску. І вось у Дзень ведаў, напярэдадні Дня пісьменства, вучэбная ўстанова разам з віншаваннямі атрымлівае прыемны і карысны падарунак – мікрааўтобус для патрэб вучняў.

Крыху пазней надыходзіць чарга атрымліваць падарункі ўжо райцэнтру. Тут адбываецца адкрыццё спецыялізаванага кніжнага магазіну. Такі сюрпрыз гораду зрабіла ААТ “Белкніга”. Гандлёвых кропак такога кшталту ў малых населеных пунктах краіны няшмат. Затое Іванава цяпер можа ганарыцца наяўнасцю сапраўднага кніжнага. На паліцах – сотні кніг айчыннага выдавецтва на любы густ. Аматарам прыгожага слова абавязкова спадабаецца. Дарэчы, наступнымі гарадамі, дзе з’явяцца магазіны “Белкнігі”, стануць Магілёў ды Бабруйск. Прыемная тэндэнцыя.

Аб літаратуры праз Twitter

“Пасля Дней пісьменства наведвальнікаў у кніжных магазінах становіцца больш”, – выказаў думку галоўны рэдактар “Раман-газеты” Юрый Казлоў. Гэта меркаванне прагучала падчас правядзення міжнароднага круглага стала “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”. Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі стан сучаснай літаратуры, яе ўплыў на міжнародныя адносіны. Прамая трансляцыя вялася ў Twitter. Гледачы мелі магчымасць задаць свае пытанні. Рэдакцыя “МП” не вытрымала і далучылася да дыялогу. Запыталі, чаму так няшмат на старонках сучасных выданняў моладзі? Ці гэта адсутнасць таленту, ці трансфармацыя літаратуры ў кароткую форму месэнджараў? “Бязлітаснае пытанне!” – пракаментаваў мадэратар канферэнцыі. А першы намеснік старшыні  Cаюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах не пагадзілася з такой трактоўкай праблемы. “Ёсць маладыя пісьменнікі. Шмат.” – упэўніла яна. І параіла больш уважліва назіраць за новымі трапленнямі на паліцы кніжных магазінаў.

Да афіцыйнагаадкрыцця

Ужо першага верасня, за дзень да афіцыйнага пачатку Дня беларускага пісьменства, Іванава ператварыўся ў сапраўдную літаратурна-мастацкую сталіцу. Паўсюль гандлёвыя шэрагі, дзе можна было набыць не толькі сувеніры ад народных майстроў, але і самую разнастайную літаратуру: мастацкую, навуковую, вучэбную, энцыклапедычную, дзіцячую. Нават 400-годдзе з’яўлення “Буквара” адсвяткавалі. Паралельна з выставамі і ярмаркамі ладзіўся фінал конкурсу “Юных чытачоў”. 15 тысяч школьнікаў з усёй краіны прынялі ўдзел у гэтым літаратурным “батле”. І толькі 12 дайшлі да фінальнай частцы. Кожны з іх у выніку атрымаў узнагароды ад міністэрств інфармацыі і адукацыі. Таксама былі ўручаны пуцёўкі ў адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубренок”.

Кульмінацыя

Другога верасня свята працягнулася яшчэ да моманта адкрыцця. На пешаходнай вуліцы ў самым сэрцы Іванава сцягнулі покрыў з архітэктурнай кампазіцыі “Янава слова”. Памятны знак выкананы ў выглядзе сонечнага гадзінніка, галоўны элемент якога – пяро ў мармуравай чашы. Да яе прыладжаны камяні, а на іх подпіс – Іванава. Скульптура будзе несці не толькі дэкаратыўную функцыю, але і адукацыйную. У дадатак на ёй выгравіраваны назвы ўсіх гарадоў Беларусі, якія ў свой час прымалі Дзень беларускага пісьменства.

Урачыстае адкрыццё свята ўразіла сваёй маштабнасцю і, разам з гэтым, гарманічнай утульнасцю. Гучаць калакольныя званы, і на гэтым акустычным фоне ў нябёсы ўзлятаюць дзясяткі галубёў. Прыгажосць!

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка зачытвае віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі.
Гэта свята – знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.
Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Продкі пакінулі нам неацэнны скарб – родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.
Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.
Жадаю вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка.
2 верасня 2018 г.

Працягваліся святкаванні мастацка-тэатралізаванай пастаноўкай “Малой радзіме пакланюся”. Яе галоўныя дзеючыя асобы – Яго Вялікасць Час і тры сястры – Мінулае, Сучаснае, Будучае.

Апагей свята – ушанаванне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Вось іх імёны.

У намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” перамог Казімір Камейша за зборнік вершаў “Высокі бераг”.

У намінацыі “Лепшы твор прозы” адзначаны Васіль Шырко за кнігу “Я нязваны госць”.

У намінацыі “Лепшы твор драматургіі” перамога ў Георгія Марчука, зборнік п’ес “Святло вышыні”.

Аўтарам лепшага твора публіцыстыкі стала Зінаіда Дудзюк за кнігу “Пара высокага сонца”.

У намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі и літаратуразнаўства” перамог Іван Штэйнер, які напісаў кнігу “Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя”.

У намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” перамагла Вольга Нікольская за кнігу “Похищение шедевра, или Новые приключения агентов “Колбафиржик”.

У намінацыі “Лепшы дэбют” пераможца Юлія Алейчанка з кнігай “Пад чароўным шкельцам”.

З іншых яскравых падзей запомнілася ўрачыстая цырымонія гашэння мастацкага канверта, падрыхтаванага “Белпоштай” спецыяльна да юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Тыраж партыі ўсяго 20 тысяч экзэмпляраў. Для калекцыянераў такія канверты будуць вялікай каштоўнасцю.

Прыемным сюрпрызам для іванаўцаў стала і адкрыццё новай пляцоўкі для міні-футбола. Акрамя яе юныя жыхары райцэнтра атрымалі яшчэ спартыўны інвентар.

Увогуле ж горад значна змяніўся напярэдадні свята. Зразумела, у лепшы бок: аднавіўся, папрыгажэў. Гэта ж чакае ў наступным годзе і Слонім. Ён перахапіў эстафету свята. Напэўна, сланімчане гэтым задаволеныя.

Да наступнага года, свята слова!

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Замена убыточных стационарных магазинов на селе автолавками продолжается в Беларуси

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

65 киви за минуту: что американец сделал с фруктами, чтобы попасть в Книгу рекордов Гиннесса

27 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Коклюш: что за болезнь и чем она опасна

27 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси специалистов по захоронению радиоактивных отходов будут готовить при содействии «Росатома»

27 марта 2024
ЭКОНОМИКА

В Беларуси повышают размер суточных при командировках

27 марта 2024
В МИРЕ

Число пострадавших при теракте в “Крокус Сити Холле” увеличилось до 360

27 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

27 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко встретился с делегацией Омской области

27 марта 2024
80 мирных лет

В Быхове определены победители конкурса детского рисунка «Нам мир завещано беречь»

27 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024