Прадаўцы Быхаўскага райпо атрымалі Дыпломы
Абласны конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод прадаўцоў харчовых і прамысловых тавараў прайшоў у Клічаве. Праграма мерапрыемства была насычанай. Удзельнікі расказвалі пра сябе і сваёй працы, спаборнічалі ва ўменні рэкламаваць тавары і праводзілі дзелавую гульню з пакупнікамі. Быхаўскае райпо прадстаўлялі маладыя прадаўцы крамы «Удобный» Алена Бурдова і крамы «Универмаг» Вольга Шапавалава. Па выніках конкурсу дзяўчаты занялі трэцяе месца, атрымаўшы Дыпломы і каштоўныя падарункі.