На мінулым тыдні ў аднаго з жыхароў раёна выяўлена захворванне Лайм-барэліёзам
Заражэнне адбылося на тэрыторыі в.Грудзінаўка. За гэты час за медыцынскай дапамогай з нагоды ўкусу кляшчамі звярнуліся чатыры чалавека. Яшчэ дваіх пакусалі хатнія жывёлы. Усім пацярпелым прызначана прафілактычнае лячэнне.