Пазабюджэтную дзейнасць 16 спартыўных устаноў вывучыў КДК вобласці
Вядома, што дзяржустанова павінна кампенсаваць са сваёй выручкі выдаткі на аказанне платных паслуг, панесеныя за кошт бюджэтных сродкаў, калі яе дзейнасць прыносіць прыбытак. Аднак кантралёры вызначылі, што ў 12 установах такія сумы былі заніжаны. Агульная запазыка перавысіла 400 тысяч рублёў, 94 тысячы з якіх пакрыты падчас маніторынгу. Вяртанне астатняга знаходзіцца на кантролі.