Быхаўчанін выкраў веласіпед з двара дома
Раней судзімы быхаўчанін па вул. Куйбышава з двара дома мясцовай жыхаркі выкраў веласіпед. Праваахоўнікі затрымалі злачынца, а транспартны сродак канфіскавалі, каб аддаць гаспадыне. Следчым камітэтам распачата крымінальная справа.