Жыхар Быхава размясціў «УКантакце» відэаролік з матэрыяламі парнаграфічнага характару
Відэаролік з матэрыяламі парнаграфічнага характару размясціў «УКантакце» жыхар райцэнтра. Ды яшчэ і не абмежаваў ад карыстальнікаў сацыяльнай сеткі: яго можна было праглядаць і свабодна капіраваць. Праваахоўнікі такія дзеянні кваліфікуюць як захоўванне з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт. А за гэта злачынства Крымінальным кодэксам прадугледжана пазбаўленне волі ад 2 да 4 гадоў. І хоць падчас допыту абвінавачваны патлумачыў, што не ведаў пра адказнасць, пазбегнуць пакарання не атрымаецца.