На Быхаўшчыне прайшла акцыя “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”
Акцыя “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям” праклала культурны маршрут па Быхаўшчыне. У рамках мерапрыемства пісьменнік-зямляк Міхась Пазнякоў сустрэўся з мясцовымі школьнікамі. Жывая гутарка з вядомым аўтарам, які прачытаў свае лепшыя творы, дэманстрацыя дакументальнага фільма пра жыццё і творчасць — усё гэта было на сцэне раённага цэнтра культуры. Яшчэ адзін госць творчай сустрэчы — акцёр і спявак Сяргей Кравец — выканаў душэўныя музычныя кампазіцыі на словы Міхася Пазнякова.