У Быхаўскім раёне адбыліся адразу тры дарожна-транспартных здарэнні
Адразу тры дарожна-транспартных здарэнні адбыліся на дарогах раёна за апошнія дні. У мікрараёне Колас “Фальксваген” збіў быхаўчанку, якая раптам выйшла на праезжую частку дарогі. Пасля сутыкнення, па папярэдняй версіі, адбыўшагася па віне пешаходкі, апошняя была шпіталізавана. У райбальніцу, толькі з больш цяжкімі траўмамі, трапілі і матацыкліст з пасажырам. Яны рухаліся па аўтадарозе Магілёў-Бабруйск на “Ямахе”, калі трапілі ў аварыю з-за вадзіцеля легкавушкі «ДЭУ-Эсперо», які пры павароце налева не саступіў дарогу сустрэчнаму транспарту. Яшчэ адно сутыкненне, на шчасце, толькі з механічнымі пашкоджаннямі, адбылося на скрыжаванні вуліц Аскаленка і Сацыялістычная каля рынку. Адзін з удзельнікаў ДТЗ не саступіў дарогу.