Быхаўчанін Дзмітрый Ванагель затрымаў парушальніка спакою
Па-ідыёцкі вабіў час жыхар Краснаполля, апынуўшыся ў нашым райцэнтры. Ля дзіцячай пляцоўцы ў мікрараёне Колас ён дэманстраваў прахожым… свае палавыя органы. Землякам такія паводзіны прыйшліся не да спадобы. Адзін з іх – Дзмітрый Ванагель – дзейнічаў рашуча: затрымаў парушальніка спакою, выклікаў міліцыю. Дзіўны госць затрыманы, а добраахвотнаму ахоўніку правапарадка міліцыянеры ўручылі грамату і грашовую прэмію.