Святочныя сувеніры напярэдадні Вялікадня (прайшоў майстар-клас )

Што можа быць больш актуальным, чым святочныя сувеніры напярэдадні Вялікадня? Вядома, іх можна купіць, але можна зрабіць самастойна. Пра тое, як вырабіць такі сувенір з пластыкавай лыжкі, добра ведае метадыст-майстар Алена Новікава. Яна і правяла ў цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў майстар-клас для дзяцей. Дарэчы, у цэнтры па 14 красавіка праходзіць выстава работ удзельнікаў дзіцячых клубных фарміраванняў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве «Са Светлым Вялікаднём!».