На Быхаўшчыне адключаюць ацяпленне
У чацвер на Быхаўшчыне адключылі ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах. Будынкі другой чаргі – жылфонд, гасцініца – адключаць, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу трох сутак запар складзе восем і больш градусаў цяпла. Апошнімі ацяпляльны сезон завершаць школы, дзіцячыя садкі і бальніцы.