Юныя быхаўчане і беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» — на адной сцене

Юныя быхаўчане і беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» — на адной сцене

Юныя мясцовыя таленты на адной сцэне з вядомымі беларускімі артыстамі! Здавалася б, для быхаўчан гэта мара. На днях яна стала рэальнасцю.

Аграгарадок Лудчыцы. На некалькі гадзін ён стаў сапраўднай культурнай сталіцай. У мясцовым ДК аншлаг — вольных месцаў няма. І ўсё дзякуючы XXXII Міжнароднай сацыяльна-творчай праграме «У будучыню — з надзеяй: па родных сцежках малой радзімы». Мэта маштабнага форуму больш чым высакародная — выяўленне адораных дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы. Для іх, простых хлопцаў і дзяўчынак з глыбінак, гэта ўнікальная магчымасць праявіць сваё творчае «я». Бо шанец быць заўважанымі вопытнымі артыстамі выпадае не кожны дзень.

У гуле сярод глядзельных шэрагаў так і чутна: «Вось нечаканасць…», «Такія вядомыя — і раптам да нас…», «І нашы дзеткі разам з «зоркамі» праспяваюць …»

І вось на сцэне яны — юныя таленты Быхаўшчыны. Іх сямёра. «Цудоўныя», лепшыя з лепшых. Розныя галасы і рэпертуар, а падабенства ў адным — Талент з вялікай літары.

Землякі за хлопцаў і дзяўчат хварэлі душой: апладысменты не змаўкалі, усмешкі не схадзілі з твараў. А імёны пераможцаў агляду-конкурсу суправаджаліся бурнымі авацыямі. Дар’я Марына, Ягор Вярчонаў, Вікторыя Ярмоленка — «тройка» быхаўскіх лідараў, адзначаная строгім судзействам міжнароднага праекта.

Уразіла членаў журы і харэаграфічнае выканальніцтва калектыва «Карамелькі» — яму ўручаны спецыяльны дыплом, падпісаны самім Ігарам Лучанком.

З радасным настроем сустракалі землякі і гасцей — беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята». Эмоцыі сапраўды залівалі. Каларытныя, яркія артысты ўразілі. Вакал, жывое інструментальнае суправаджэнне і харэаграфія — увесь спектр жанраў мастацтва ў паўтарагадзінным канцэрце. Калектыў адпрацаваў на ўсе сто адсоткаў — беларускія народныя песні чаргаваліся з аўтарскімі кампазіцыямі.

Ужо за кулісамі нязменны кіраўнік Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню — з надзеяй» Кацярына Копялева ў міні-інтэрв’ю «МП» падкрэсліла: планка падрыхтоўкі нашых дзяцей, выхаванцаў ДШМ, высокая.

— Тут прафесіяналізм педагогаў у наяўнасці, — выказала сваё меркаванне Кацярына Іванаўна. — Па майстэрству, манеры і ўзроўню выканальніцтва можна судзіць аб працы настаўніка. Тое, што мы чулі са сцэны, — велізарная праца, якая далёка выходзіць за рамкі школьнай праграмы. У гэтым годзе — моцныя вакалісты, у мінулым — не меньш гучныя калектывы. «Смяшаыiкi», «Надзейка», трыо саксафаністаў і ансамбль цымбалістаў. Быхаўшчына не перастае здзіўляць!

«Чарнобыльскі шлях» — менавіта так яшчэ ў мінулым годзе называўся Міжнародны праект. На сённяшні дзень ён некалькі змяніў звыклы фармат і назву — «У будучыню — з надзеяй». Зрэшты, задачы маштабнага форуму ранейшыя — выяўленне самых яркіх прадстаўнікоў падрастаючага пакалення з беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх рэгіёнаў, пацярпелых ад наступстваў тэхнагеннай катастрофы.

Больш як 50 тысяч таленавітых дзяцей адзначаны за час існавання форуму. Для многіх менавіта гэта мерапрыемства стала стартавай пляцоўкай у творчай кар’еры. У іх ліку — ужо вядомыя артысты Ксенія Сітнік, Стэла, Ягор Фарашчан, Сяргей Мінскі. Хто ведае: магчыма, і ў быхаўскай «тройцы» атрымаецца падняцца на зорны алімп…

Ужо 21 мая яны адправяцца ў Мінск. Там пройдзе фінальны этап творчай праграмы. Выступленне на вялікай сцэне бок аб бок са знакамітымі артыстамі, майстар-класы ад прафесійных выканаўцаў, шырокая культурная праграма — сталіца яшчэ пачуе Быхаўшчыну!

Алеся МУХАЧОВА.

Последние новости

КУЛЬТУРА

«Славянский базар в Витебске»: что в программе международного фестиваля искусств

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове состоялся митинг-реквием «Чернобыльский набат»

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Что делать, если ваш дом затапливает

26 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Члены Совета Республики проведут единый день приема граждан в Гомельской области

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля – день трагедии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
СПОРТ

Бокий выиграл третье золото на чемпионате Европы по параплаванию

26 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Быхове горел дом

26 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошла межотраслевая профсоюзная спортландия, посвященная 120-летию профсоюзного движения. ФОТО

26 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

История Евгения Кривулькина, работавшего в опасной зоне Чернобыля

26 апреля 2024