НЕ трапіць пад колы
Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за выкананнем ПДР: па 28 лютага ўключна ў раёне праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пешаход», накіраванае на папярэджанне ДТЗ з удзелам і па віне пешаходаў.
Падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі будуць дзяжурыць паблізу пешаходных пераходаў і найбольш аварыйных участкаў вуліц, а ўсіх парушальнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. У ДАІ нагадваюць: каб не патрапіць пад колы аўтамабіля, пешаход павінен выкарыстоўваць святловяртальныя элементы, пераходзіць дарогу па пешаходным пераходзе, глядзець па баках і праяўляць асцярожнасць.