У быхаўскім музеі пачала працаваць выстава, прысвечаная «гарачым» будням ратавальнікаў

Учора ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава, прысвечаная гісторыі развіцця пажарнай справы Магілёўскай вобласці.

З ініцыятывай арганізаваць перасоўную выставу выступіў старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага ГРАНС Дзмітрый Сказаў. Ён жа і аўтар большасці фотаработ.

Экспазіцыя ўяўляе сабой сімбіёз гісторыі і сучаснасці: дакументы, абсталяванне ратавальнікаў-пажарных і, вядома, маляўнічыя творчыя фотаздымкі — пастановачныя і зробленыя на пажарах.

У першую чаргу наведаць выставу, якая прадоўжыцца да 16 сакавіка, запрашаюць школьнікаў. Таксама будуць рады бачыць у музеі ўсіх жадаючых.

Кацярына ЧЫГІРОВА.