Звароты грамадзян: удасканаліць працу

Звароты грамадзян: удасканаліць працу

Гэта мэта была асноўнай на чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Абмяркоўвалі тэматыку пытанняў, з якімі звяртаюцца людзі, і склад саміх адказаў на гэтыя лісты і вусныя паведамленні.

“Адразу адзначу, што з тымі “адпіскамі”, якія пакуль трапляюцца ў чыноўнікаў ды кіраўнікоў арганізацый, трэба заканчваць, – пачынае пасяджэнне старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка. — Чалавеку адпраўляюць такія адказы, у якіх нават спецыяліст не адразу ўсё зразумее”.

Па меркаванню главы раёна, склад пісьмовага адказу на зварот грамадзяніна павінны быць лаканічным і даступным. Ці патрэбна, напрыклад, вясковай бабулі пералічэнне некалькіх Законаў, норм ды правілаў, калі яна дагэтуль звярталася з нараканнямі на неачышчаную ад снегу дарогу ці калодзежную ваду? Вядома, не. Яна чакае простых, зразумелых слоў. Пажадана – станоўчага характару.

Таму і прыпыняюць для пераапрацоўкі занадта мудроныя лісты ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама. Начальнік аддзела Вольга Пазнякова канстатуе: за мінулы год раённым уладам патрапіла 388 зваротаў. Невялікі, але прагрэс ёсць – у параўнанні з пазамінулым годам лічба на 5% паменшылася.

Па-ранейшаму, у лідарах “зваротнага” антырэйтынга жыллёва-камунальная галіна. На яе скардзілася 30% з усёй колькасці людзей. 14% хвалюе пытанне паляпшэння жыллёвых умоў, для 11% першасным стала пытанне рамонту жылля. Не выйшлі за “дзясятку” пытанні архітэктуры і будаўніцтва, працы і заработнай платы, зямельныя ды дарожныя праблемы. На іх прыходзіцца, адпаведна, па дзевяць, сем, шэсць і пяць працэнтаў ад усёй колькасці скаргаў і прапаноў.

Як удалося скараціць колькасць узнятых пытанняў? Сакрэт нескладаны. Вольга Пазнякова расказвае: “З 224 чалавек, якія запісаліся на асабісты прыём да кіраўніцтва раёна, больш за 150 пасля кансультацый у аддзелах райвыканкама адмовіліся ад візіту. Пытанні былі знятыя ці дасканала растлумачаныя”. Акрамя гэтага, сваю эфектыў-насць дэманструюць выязныя прыёмы грамадзян, якія ажыццяўлялі сельвыканкамы у аддаленых вёсках, маршруты так званых сацыяльных груп.

Праўда, калі б не было ніякіх праблем у рабоце з людзьмі, пасяджэнне не збіралі б. Начальнік аддзела засяроджвае ўвагу прысутных на больш пільнай рабоце з кантэнтам сайтаў арганізацый. Прыводзіць прыклад – на шэрагу інтэрнэт-старонак прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі цэны на некаторыя паслугі дагэтуль прыводзяцца у недэмінаваных рублях.

Хвалюе і жыллёва-камунальная галіна. Зваротаў там стала менш, але ўсё роўна на ЖКГ прыходзіцца ў разы больш скаргаў, чым на іншыя інстанцыі. Да таго ж, шмат паўторных. Старшыня прапаноўвае дапоўніць праект рашэння выканкама дадатковай адказнасцю пасадавых асоб за паўторнасць зваротаў – за недапрацоўкі трэба адказваць.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024