Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук сустрэлася з вяскоўцамі

Пакуль абіраліся дэпутаты у Саветы мясцовыя, дзеячыя прадстаўнікі рэспубліканскага парламенту сустракаліся з людзьмі на месцах. У вёску Холстава, напрыклад завітала Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук.  

Жадаючых атрымаць аўтарытэтную кансультацыю сабралася больш за 30 вяскоўцаў. Частка з іх прыйшлі да дэпутата, каб падзякаваць за выкананыя абяцанні і дапамогу, але шмат каго хваляваў працэс газіфікацыі населенага пункта. Газ сюды пракладзены яшчэ ў снежні 2017, аднак з 139 жылых памяшканняў прыватнага сектара на сёння атрымалі блакітнае паліва толькі 6.

Парламентарый падкрэсліла, што цяпер завяршэнне газіфікацыі жылых памяшканняў у большай ступені залежыць ад іх уладальнікаў. Бо прылады сістэмы ацяплення і вентыляцыі павінны быць выкананы домаўладальнікамі за кошт уласных сродкаў. Гэта неаднаразова тлумачылася адпаведнымі службамі на сходах і пры абследаванні домаўладанняў.

Аднак яшчэ раз абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння для актывізацыі дадзенай працы. Што тычыцца газіфікацыі жылых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці ЖКГ, тут неабходна паслядоўная праца УКП «Жылкамгас» сумесна з жыхарамі.

Іншыя пытанні, якія патрапілі на разгляд да дэпутата, тычыліся падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак, заключэння дагавораў кантрактацыі, а таксама сацыяльнага забеспячэння грамадзян. Усе яны ўзяты на кантроль.

У той жа дзень у аграгарадку Мокрае дэпутат правяла з грамадзянамі прамую лінію, на якую паступіла 3 зварота, адно з іх калектыўнае. Пытанні тычыліся транспартных зносін і ўстаноўкі прыпыначнага павільёна, той жа газіфікацыі жылых памяшканняў. Кожнаму звярнуўшамуся дадзены тлумачэнні.

Кацярына ЧЫГІРОВА.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflakeWordpress snowstorm powered by nksnow