Быхаўчанін Раман Галынскі ў спісе Прэзідэнцкіх стыпендыятаў

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2018 год прызначаныя 92 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

У спісе маладых таленавітых навукоўцаў ёсць і быхаўчанін – аспірант гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ ім. А. А. Куляшова, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Раман Галынскі.

У ліку аспірантаў прадстаўнікі медыцынскіх, тэхнічных, прыродазнаўчых, гуманітарных, сельскагаспадарчых навук.

Усе стыпендыяты выконваюць дысертацыйныя працы па прыярытэтных напрамках навуковай дзейнасці. Вынікі даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваныя ў навуковых выданнях, знайшлі прымяненне ў вытворчасці, лячэбнай практыцы, адукацыйным працэсе.

Распараджэнне Прэзідэнта Беларусі накіравана на стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіццё айчынных навуковых школ і падтрымку навукова-даследчай дзейнасці таленавітых навуковых кадраў.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflake snowflakeWordpress snowstorm powered by nksnow