Быхаўчанка замерзла каля дома
Мінулыя выхадныя дні прынеслі яшчэ адну смерць. Гэтым разам трагедыя адбылася ў вёсцы Чачэвічы. Напярэдадні атрымаўшы пенсію, мясцовая жыхарка пабывала ў абласным цэнтры, а, вярнуўшыся, увечары добра «адзначыла» гэтую падзею з сужыцелем. А прачнуўшыся раніцай, мужчына знайшоў яе замёрзлай у снезе ў двары свайго дома.
Судмедэкспертызай устаноўлена, што прычынай смерці з’явілася пераахаладжэнне. У той жа час, як адзначаюць супрацоўнікі ДКСЭ, злоўжыванне алкаголем таксама адыграла сваю чорную ролю.
Таццяна ЗАРЭМБА.