Навучэнка Макранскага ВПК атрымала перамогу ў конкурсе “Энергамарафон-2017”
Падведзены вынікі абласнога этапу конкурсу “Энергамарафон-2017”, у якім прынялі ўдзел 505 работ.
У намінацыі “Мастацкая праца па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў” у паднамінацыі “Улётка” перамогу атрымала навучэнка Макранскага ВПК Лізавета Праявіна. Яе праца прадставіць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу праектаў устаноў адукацыі па эканоміі і беражлівасці.