Незвычайнае ДТЗ адбылося ў вёсцы Вараніно
Даволі незвычайнае ДТЗ адбылося ў чацвер вечарам у вёсцы Вараніно. На невялікай хуткасці па трасе з Оршы ў Гомель камбікорм перавазілі дзве фуры.
Вадзіцель другога вялікагруза, мабыць, чымсьці адцягнуўся, скараціў дыстанцыю і не заўважыў, што машына, якая ехала наперадзе, пачала прытармажваць. У выніку – уехаў у прычэп напарніку. Сутыкненне аказалася вельмі сур’ёзным, кабіну фуры моцна скамячыла, а сам віноўнік аварыі, цудам застаўшыся жывым, шпіталізаваны.