Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна Зінаіда Пракаповіч узнагароджана Ганаровай граматай райвыканкама
Днямі 60-годдзе адзначыла Ганаровы грамадзянін Быхаўскага раёна дырэктар псіханеўралагічнага інтэрната Зінаіда Пракаповіч. З нагоды юбілею і за добрасумленную працу яна адзначана Ганаровай граматай райвыканкама. Узнагароду ўручыў старшыня Сяргей Ігнаценка.