Паспяхова выступілі навучэнцы быхаўскай дзіцячай школы мастацтваў у Магілёве
Паспяхова выступілі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў на II Нацыянальным конкурсе мастацтваў, які на днях праходзіў у Магілёве. У намінацыі «Народныя спевы» вызначыўся наш дуэт у складзе Ганны Аўчыннікавай і Улада Каўганава, які стаў лаўрэатам III ступені. У намінацыі «Сольны спеў» дыпламантам II ступені стала Кацярына Малахава. Акрамя ўзнагарод у скарбніцы быхаўчан — добрыя водгукі за яркасць выступленняў і артыстычнасць вобразаў.