Быхаўскі ФОЦ запрашае прыняць удзел у анлайн-эстафеце
Быхаўскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр праводзіць анлайн-эстафету. Усім, хто хоча прыняць у ёй удзел, неабходна адціснуцца 50 разоў і зняць працэс на відэа, якое трэба накіраваць у адрас установы, не забыўшыся ўказаць свае асабістыя дадзеныя, а таксама зрабіць пазнаку – прывітанне наступнага.