У Быхаве паркавы злыдзень спрабаваў скрасці гаджэт
Непрыемнасцю павярнулася вячэрняя прагулка ў парку 50 годдзя Перамогі для мясцовай жыхаркі. Жанчыну нагнаў быхаўчанін і адкрыта выкраў смартфон коштам 350 рублёў. Крадзёж гаджэта завяршыўся ўзбуджэннем крымінальнай справы па арт. 206 ч. 2 КК (рабаванне).