На Быхаўшчыне знойдзены граната і мінамётная міна

Учора паблізу вёскі Дабужа на лясной дзялянцы знойдзены граната і мінамётная міна часоў Вялікай Айчыннай вайны. А праз некаторы час на ўскраіне вёскі Асоўшчына мясцовы паляўнічы паведаміў аб яшчэ адной знаходцы — артылерыйскім снарадзе. Небяспечныя знаходкі аператыўна абязшкодзіла сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 67/13.