Смяротны выпадак на чыгунцы зафіксаваны ў Быхаўскім раёне
Смяротны фінал выхада чалавека на чыгуначнае палатно зафіксаваны паблізу ад станцыі Тошчыца. Непрацуючы жыхар пасёлка Рабочы, 1958 г. н., які быў у стане алкагольнага ап’янення, трапіў пад колы лакаматыва. Машыніст цягніка “Львоў-Магілёў” бачыў ідучага пешахода, падаваў гукавыя сігналы, прымяніў экстранае тармажэнне, аднак спыніць шматвагонны састаў не паспеў.