Пад музыку ўспаміналі быхаўчане аб спякотная вайне

Пад музыку ўспаміналі быхаўчане аб спякотная вайне

Да конкурсаў выканаўчага мастацтва быхаўчане крыху прызвычаіліся: культурныя работнікі праводзяць такія мерапрыемствы даволі часта. А вось песенныя спаборніцтвы на афганскую тэматыку былі праведзены ўпершыню. Першы блін камяком не стаў.

На сцэне, ды і ў зале раённага цэнтра культуры шматлюдна. 12 салістаў, 4 дуэты, тры ансамблі, а палова месцаў запоўнена гледачамі. І гэта суботняй раніцай! Напачатку арганізатары прызнаваліся – нават і не чакалі такой актыўнасці. І ўжо тады зразумелі: конкурс афганскай песні “Час абраў нас” атрымаецца. Не памыліліся.

З дынамікаў гучаць сумнаватыя мелодыі. Для моладзі амаль незнаёмыя. Тыя ж, каму за трыццаць пяць, пазнаюць кожнае слова, кожную ноту песень, у якіх і боль, і горач, і гонар зліліся ў адзін матыў. “Память” “Голубых Беретов”, “Белый танец” Ірыны Шведавай, аматарскія кампазіцыі, якія былі напісаны байцамі абмежаванага кантынгента Савецкай Арміі ў Афганістане, – рэпертуар амаль 30-гадовай даўніны. Але ён па-сапраўднаму пакарыў гледачоў: падчас спеваў у зале захапленне, якое выбухоўвае ў фінале песні шчырымі, крыху здзіўленымі апладысментамі, маўляў, як у такіх простых словах можа захоўвацца столькі драматызму. На вачах члена журы рэжысёра Вольгі Уласавай  увогуле ўсе дзве гадзіны конкурснай праграммы з вачэй не зыходзілі слёзы…

Цікава, што сярод удзельнікаў – людзі самых розных узростаў. Дзмітрый Бараноўскі, Алег Стэльмах, Вячаслаў Куляшоў – яны хаця б былі сведкамі часоў той вайны. Таму і спеў атрымліваўся нібыта з глыбіні душы. Настасся Бігмаева, Арцём Храмянкоў, Настасся Бурмістрава ці “дуэтныя” Раман Шыкаў з Сняжанай Пятрэчкінай тады яшчэ нават не нарадзіліся. Але кожны з апошніх – ці касцюмам, ці амаль тэатральнай пастаноўкай – імкнуўся перадаць увесь сум і жах афганскай вайны.

Падводзіць вынікі было складана, але іншага выйсця ў журы не было. Пасля дыскусій і спрэчак вызначылі пераможцаў. Сярод ансамбляў — калектыў з гімназіі. У спаборніцтве дуэтаў перамаглі Вікторыя Варанкова і Яўген Папоў. Прыз Саюза афганцаў атрымаў Арцём Храмянкоў. А гран-пры прысуджана Елізавеце Гапеевай і Настассі Румілавай.

Дарэчы, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Быхаўскага раёна Ганна Захарава падзялілася планамі: збіраецца падаць заяўку на прыданне конкурсу міжраённага узроўню. Магчыма, у наступны раз ён атрымаецца яшчэ больш насычаным.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.           

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялся автопробег, посвященный Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Делегация Быховского района на мероприятии, посвященном Дню народного единства

17 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Встреча с молодыми специалистами города Быхова

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: нельзя рушить созданное до нас, надо это использовать, развивать, модернизировать 

17 сентября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко предложил сформировать пантеон национальных героев и назвал главный критерий

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем