Лаканічным па працягласці стаў прыёму грамадзян Сяргеем Ігнаценкам

Лаканічным па працягласці стаў прыёму грамадзян Сяргеем Ігнаценкам

Менавіта так можна ахарактэрызаваць працягласць апошняга прыёму грамадзян, праведзенага старшынёй Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеям Ігнаценкам. Толькі адзін чалавек звярнуўся за дапамогай да вышэйшай рэгіянальнай улады. Тэма звароту – працаўладкванне.

Праблемы з працай у мужчыны, па яго ж словах, пачаліся у красавіку, калі ён зламаў нагу. Гіпс, шматдзённая медыцынская рэабілітацыя, а моцна кульгае нават і сёння. Таму пакуль урачы рэкамендуюць так званую лёгкую працу – без вялікіх нагрузак і цяжару.

Спецыялісты службы занятасці прапановы чалавеку рабілі – кансервавы завод, лясгас, прыватная фірма. Пасады невялікія, рабочыя, але ж і адукацыя ў мужчыны адпаведная. Да таго ж, яшчэ нядаўна знаходзіўся ў лячэбна-працоўным прафілакторыі – не самы пажаданы кандыдат для наймальніка. Але ж усё роўна не адмаўлялі. Толькі папярэджвалі, што адседзецца не атрымаецца – няхай і з абмежаваннямі, працаваць прыйдзецца сумленна. Мабыць, гэтая акалічнасць і спыніла суіскальніка…

І вось ён на прыёме. Тлумачыць сваё становішча, просіць уладкаваць “можа, за будынкам якім сачыць, рамантаваць што-небудзь”. Такіх вакансій няма. У якасці апошняга варыянта Сяргей Ігнаценка ўзгадвае аб месцы слесара на ферме філіяла “Макранскі”. “А як з Быхава туды ездзіць?” – пытаецца наведвальнік. “Таксама, як і шмат іншых быхаўчан, якія працуюць не ў райцэнтры”, — адказвае старшыня. І, здаецца, мае рацыю. Праца да чалавека ўсё ж не ходзіць.

Уладзіслаў ГРЫБАНАЎ.       

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси разработали ИИ-комплекс для автоматической проверки печатных плат

16 октября 2026
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси уровень финансовой грамотности школьников заметно вырос

16 октября 2026
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Розничный товарооборот в Беларуси в январе-сентябре вырос на 8,7% 

16 октября 2026
Читать новость
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

16 октября 2026
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Выгорание или просто усталость? 5 маркеров, которые нельзя игнорировать

16 октября 2026
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В гимназии Быхова прошла профориентационная встреча для старшеклассников района

16 октября 2026
Читать новость

Архивы

Рекомендуем